BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандар Каралевіч: “Псаванне” конкурса абітурыентаў вучыць студэнтаў безадказнасці

09.08.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Аляксандар Каралевіч: “Псаванне” конкурса абітурыентаў вучыць студэнтаў безадказнасці
У Беларускім педагагічным універсітэце вельмі нізкі попыт на некаторыя спецыяльнасці. Есць факультэты, дзе студэнтамі бюджэтнага...

У Беларускім педагагічным універсітэце вельмі нізкі попыт на некаторыя спецыяльнасці. Есць факультэты, дзе студэнтамі бюджэтнага аддзялення сталі ўсе, хто падаў дакуманты. Такія студэнты зусім не адчуваюць сваёй адказнасці за навучанне, заявіў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выканаўчы дырэктар Адукацыйнага цэнтра ПОСТ Аляксандар Каралевіч.

“Што тычыцца педуніверсітэта, гэтая сумная тэндэнцыя назіраецца даўно. Бо я сам скончыў гэтую вну ў 2002 годзе і магу сказаць, што тады гэта быў вельмі добры ўзровень навучання. Я паступаў туды на гісторыю і вытрымаў конкурс у некалькі чалавек на месца. Праўда, адразу потым конкурс пачаў “псавацца”. А калі ўжо дайшло да таго, што конкурса няма, гэта, канешне, даволі сумна”, - кажа эксперт.

У некаторых выпадках для залічэння абітурыентам хапіла набраць 80 балаў з магчымых 400! Так, сярод тэх, хто ў перспектыве марыць стаць настаўнікам фізікі, чацьвёра набралі менш за 90 балаў, і адзін паступiў з вынікам менш за 71 бал.

“Было бы яшчэ не так шкодна, каб гэтыя студэнты адвучыліся для дыплома і потым пайшлі хто куды. Але ж яны потым будуць працаваць у школах - па размеркаванні трапяць туды абавязкова! Гэта сапраўдны рэаліці-выклік для саміх факультэтаў, выкладчыкам проста не будзе да чаго апеляваць. Бо калі чалавек прайшоў конкурс, ён, прынамсі, даказаў, што лепшы за іншых і мае права тут навучацца. А калі набраныя ўсе, хто хоча, дык у такіх студэнтаў няма нават ніякага пачуцця адказнасці. Проста прыйшлі – падалі дакуманты – іх узялі. І для выкладчыкаў, думаю, будзе даволі цяжка працаваць з такімі студэнтамі”, - мяркуе суразмоўца.

Падобная сітуацыя назіраецца і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе студэнтамі-платнікамі сталі ўсе абітурыенты аж васьмі факультэтаў. І сярод іх – такі прэстыжны, як факультэт журналістыкі.

“Думаю, гэта звязана з тым, што зараз усіх вельмі клапоціць размеркаванне, - а журналістаў вельмі старанна размяркоўваюць у розныя газеты далёкіх раёнаў. Ёсць адчуванне, што гэта будзе не вельмі прыемная праца. Можа, у людзей не назіраецца вялікага жадання паступаць на журналістыку, бо адсутнічаюць перспектывы. У нас жа няма буйных СМІ, у якіх сапраўды можна было бы будаваць кар’еру. Ні друкаваных, ні інтэрнэт-выданняў, ні радыё. Даволі сумная тут карціна”, - адзначыў Аляксандар Каралевіч.

Ён таксама дадаў, што адсутнасць конкурса і недабор студэнтаў маглі быць выкліканыя у тым ліку і аб’ектыўнымі прычынамі - такімі, як зпад агульнай колькасці абітурыентаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео