BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Iдэя Еўразійскага саюза не напоўнена зместам

07.08.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Iдэя Еўразійскага саюза не напоўнена зместам
Ідэя стварэння Еўразійскага саюза базуецца не на звычайных прагматычных выгадах краін-удзельніц, але хутчэй на жаданні Расіі заняць...

Ідэя стварэння Еўразійскага саюза базуецца не на звычайных прагматычных выгадах краін-удзельніц, але хутчэй на жаданні Расіі заняць ролю супердзяржавы. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Да такіх высноў ён прыйшоў, прыняўшы ўдзел у міжнароднай экспертнай канферэнцыі “Публічная дыпламатыя і еўразійскае набліжэнне: прыхільнікі i скептыкі”. Мерапрыемства адбывалася 1-3 жніўня ў Ніжнім Ноўгарадзе. Яго арганізатарам выступаў Фонд падтрымкі публічнай дыпламатыі імя Гарчакова – расійскі think tank пры Міністэрстве замежных спраў, адна з структураў, якая забяспечвае МЗС канцэптуальнымі напрацоўкамі ў галіне знешняй палітыкі.

“Канферэнцыя была прысвечаная праблемам і перспектывам фармавання Еўразійскага саюза і еўразійскай прасторы. Той самай ініцыятывы, якая была абвешчаная расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і падтрыманая кіраўнікамі Казахстана і Беларусі”, - нагадвае Андрэй Ягораў. - Зараз Еўразійскі саюз фактычна фармуе новую канцэпцыю знешняй палітыкі Расіі. А таму гэта вельмі істотна і вельмі важна для Беларусі – што будзе адбывацца зараз з тым саюзам, у якім выглядзе ён будзе фармавацца і як надалей пачне разгортвацца палітыка Расіі ў дачыненні да сваіх найбліжэйшых суседзяў, у тым ліку і да нашай краіны”.

Прыхільнікі Еўразiйскага саюза хочуць узмацніць уплыў Расіі

На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі акадэмічных і неакадэмічных устаноў Расіі, а таксама эксперты з постсавецкай прасторы, у тым ліку – з Беларусі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана і іншых краінаў.

"Абмяркоўваліся розныя аспекты ініцыятывы Еўразійскага саюза, якая зараз складаецца як знешняя канцэпцыя палітыкі Расійскай Федэрацыі. Таксама - палітычныя, геапалітычныя, эканамічныя, культурныя, сацыяльныя аспекты гэтага, так бы мовіць, аб’яднання. Казалі і пра рэлігійна-этнічныя праблемы, якія могуць узнікнуць падчас гэтай ініцыятывы. У асноўным сярод удзельнікаў былі прыхільнікі ідэі Еўразійскага саюза, а разам з тым - прыхільнікі пашырэння палітыкі Расіі на постсавецкую прастору і яе ўзмацнення, вяртання Расіі статуса сусветнага лідэра”, - заўважыў Андрэй Ягораў.

Што тычыцца прыхільнікаў больш еўрапейскага кірунку, да якіх належыць эксперт, яны занялі хутчэй скептычную пазіцыю адносна аб’яднання. “Значнай публічнай дыскусіі не адбылося, але на падставе канферэнцыіі можна канстатаваць, чым з’яўляецца ідэя Еўразійскага саюза і як гэта ўплывае на сучасную палітыку Расіі ў дачыненні да Беларусі”, - кажа кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Ідэя без зместу

“Сутнасна ідэя Еўразійскага саюза не напоўнена зместам. Гэта канстатавалі і ўдзельнікі канферэнцыі: няма нейкай расійскай ідэі, што магла бы яднаць усе краіны гэтай прасторы. Нават з прагматычнага пункта гледжання эканомікі, як мне падаецца, не бачна значных перавагаў для гэтых краінаў інтэгравацца ў Еўразійскі саюз. Тым больш, што няма падставаў у сэнсе агульнай ідэнтычнасці, агульнага грамадзянства ў перспектыве і гэтак далей”, - аналізуе эксперт.

Ён заўважыў, што прыхільнікі Еўразійскага саюза не казалі нічога пра тое, што з дадзенага ідэі будзе мець для сябе Масква.

“Часам удзельнікі канферэнцыі казалі пра нейкія перавагі, якія члены Еўразійскага сюза маглі бы атрымаць ад палітыкі такога аб’яднання – скажам, агульная мытная зона, сістэма пашыранай інтэграцыі. Але ж яны не кажуць, якія выгоды Расія мае з гэтага! І яно вельмі насцярожвае. Бо калі мы не абмяркоўваем рэальныя прагматычныя бенефіцыі дзяржаў-удзельнікаў, тады даводзіцца канстатаваць, што асноўным рухавіком гэтай інтэграцыі з’яўляюцца не нармалёвыя адносіны паміж незалежнымі дзяржавамі, а хутчэй ідэалагічныя высновы і спроба Расіі за кошт суседзяў задаволіць свае амбіцыі дзяржавы, што паўстае нібыта з кален і іспрабуе вярнуць сабе рэгіянальнае і сусветнае лідэрства”, - даводзіць аналітык.

Адсталі ад сучаснасці

“Не хацелася бы, каб Еўразійскі саюз пераўтвараўся ў новую Расійскую імперыю ці новы Савецкі Саюз. Але гэта – магчымая і рэальная прышласць для такога аб’яднання, калі яно не будзе пераведзенае з чыста ідэалагічных падставаў на падставы ўзаемаадносінаў паміж незалежнымі дзяржавамі”, - дадаў ён.

Ёсць і іншыя трывожныя моманты ў рыторыцы спаборнікаў за фармаванне Еўразійскага саюза.

“Што асабліва насцярожвае ў дыскурсе прыхільнікаў Еўразійскага саюза падчас канферэнцыі – яны вельмі моцна настальгуюць па савецкаму мінуламу і Расійскай імперыі. І не хаваюць гэтай настальгіі! У іх ёсць жаданне вярнуцца да нейкіх формаў суіснавання ў агульнай прасторы кшталту савецкай. Вельмі насцярожваюць адносіны расійскіх удзельнікаў да ідэі Еўразійскага саюза, якая разглядаецца імі як спроба абараніць суседнія дзяржавы ад заходняй агрэсіі ці заходняй эксплуатацыі. Расія бачыць сябе пэўным абаронцам гэтых тэрыторый. Мне падаецца, што такі тып мыслення не надта рэлевантны сучаснасці”, - падсумаваў Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео