BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Што агульнага паміж бітвай за ўраджай і Алімпійскімі гульнямі?

07.08.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Што агульнага паміж бітвай за ўраджай і Алімпійскімі гульнямі?
У 2004 годзе Аляксандар Лукашэнка неяк загадаў, каб беларускія алімпійцы спаборнічалі з камбайнэрамі. Адным прэзідэнт паставіў задачу...

У 2004 годзе Аляксандар Лукашэнка неяк загадаў, каб беларускія алімпійцы спаборнічалі з камбайнэрамі. Адным прэзідэнт паставіў задачу “назбіраць” 25 медалёў, другім - 7 млн тон зерня. Высокія планкі кіраўнік дзяржавы працягвае ўтрымліваць і па сёння, але ў рэальнасці яны - не больш як утопія, заявіў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” член рады грамадзянскай ініцыятывы Гомельскі дэмакратычны форум Пётр Кузняцоў.

Так, прэзідэнт па-ранейшаму разлічвае, што беларускія спартоўцы з Алімпійскіх гульняў у Лондане прывязуць зараз 25 медалёў, а працаўнікам палёў загадана сабраць аж 9 млн тон зерня.

“У гэты шэраг яшчэ можна дадаць вельмі падобныя лічбы, якія ўжо таксама не першы год загадваюць выканаць: падняць заробак да 500 даляраў. Такім чынам, 25 медалёў, мэты пра 10 млн тон зерня і заробак у 500 даляраў - усе лічбы круглыя, якія запамінаюцца. Я лічу, гэта прапагандысцкія гульні, таму яны менавіта на круглых лічбах і замацаваныя, бо такія лічбы лепей запамінаюцца людзям, лепшым чынам успрымаюцца. Так бы мовіць, інфармацыйная візітка”, - кажа Пётр Кузняцоў.

Праз дадзеныя захады ўладаў у людзей фармуецца чаканне, што пэўная прыгожая лічба будзе дасягнутая.

“Потым з гэтых чаканняў, ці то на ўраджай, ці то на колькасць медалёў, фармуецца упэўненасць, што лічба абавязкова будзе дасягнутая. Калі ж яно не дасягаецца, інфармацыйныя сродкі гэтыя негатыўныя моманты “размазваюць”, і яны менш заўважныя. А ў людзей усё адно застаецца адчуванне: нашая краіна гэтак магутная, што змагаецца за вельмі высокія паказальнікі. Таму прапагандысцкія гульні працуюць, улада іх эксплуатуе”, - тлумачыць эксперт.

Але ў рэальнасці жыццё цячэ зусім інакш.

“Напрыклад, у зборнай ЗША няма ніякіх планаў на заваяванні ды перамогі. Але медалёў у іх у дзевяць разоў больш, як у Расіі, ужо не кажучы пра Беларусь. Бо калі планы дэкаратыўныя, прапагандысцкія, дык яны заўсёды завышаныя і заўсёды накладаюць на спартоўцаў больш адказнасці, таксама ціснуць псіхалагічна”, - даводзіць суразмоўца.

Трапіўшы ў беларускія ўмовы завышаных патрабаванняў, людзі звыкаюць, што дасягнуць іх ніякім чынам не магчыма. А таму нават і не намагаюцца выканаць план.

“Тое, што паўтараецца раз за разам, ўваходзіць у звычку. І калі не дасягаюць колькі там трэба мільёнаў зерня, а за гэта нікога не звальняюць і не садзяць у вязніцу (што характэрна для такой адміністрацыйнай сістэмы, як наша), наступным разам адказныя за дасягненне вынікаў будуць менш імкнуцца да пастаўленай мэты. Урэшце рэшт матывацыя ўвогуле знікае: усе дакладна ведаюць, што задача нерэальная, утапічная. І таму нашмат прасцей “рабіць так, як робіцца, - а там будзе бачна”, - зазначыў Пётр Кузняцоў.

Гэткім чынам, ніякіх добрых вынікаў ад пустой прапаганды “высокіх стандартаў” няма. Апрача таго, яны прывучаюць людзей не думаць пра якасць працы.

“Я ўпэўнены, што ўсе гэтыя планы-дэкларацыі агучваюцца выключна з прапагандысцкіх мэтаў. Астатняе не мае ніякага сэнсу. Таму нікто іх не выконвае - прапаганда забівае свядомасць людзей. Лічбы яны ўспрымаюць за паказальнікі, а усё астатняе для іх не важна”, - дадаў эксперт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео