BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўніца FIDH: Алесь Бяляцкі здзіўляе нас сваёй мужнасцю

03.08.2012
Кіраўніца FIDH: Алесь Бяляцкі здзіўляе нас сваёй мужнасцю
Суэр Белхасэн, кіраўніца найстарэйшай праваабарончай арганізацыі свету - Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) - зрабіла заяву ў...

Суэр Белхасэн, кіраўніца найстарэйшай праваабарончай арганізацыі свету - Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) - зрабіла заяву ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і кампаніі, звязанай з правядзеннем Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Спадарыня Белхасэн з'яўляецца лідэрам адной з праваабарончых арганізацый Туніса і ўжо некалькі гадоў узначальвае Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека, у якой Алесь Бяляцкі з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам.

"Члены Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (146 праваабарончых арганізацый з усяго свету) ужо год актыўна ўдзельнічаюць у кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага, гадавіна арышту якога ў чарговы раз нагадвае нам пра крытычнае становішча грамадзянскай супольнасці Беларусі. Нягледзячы на цяжкія часы, якія закранулі ўсіх неабыякавых людзей гэтай краіны - журналістаў, праваабаронцаў, адвакатаў, актывістаў апазіцыі - беларускія калегі дзівяць нас усіх устойлівасцю сваіх перакананняў, бесперапыннай барацьбой за свабоду і чалавечую годнасць, і асабістай мужнасцю", - прыводзіць “Вясна” словы Суэр Белхасэн.

“Ад імя ўсіх членаў Федэрацыі, я хацела б выказаць сваю падтрымку кампаніі па Міжнароднаму дню салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, а таксама падзяку яе арганізатарам і ўдзельнікам", - дадала яна.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 4 жніўня, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, праваабаронцы накіруюць петыцыю Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый, з заклікам правесці ў гэты дзень акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім, які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за актыўню праваабарончую дзейнасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео