BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эколагі прапануюць уладам прызнацца ў хлусні пра АЭС

03.08.2012
Эколагі прапануюць уладам прызнацца ў хлусні пра АЭС
Грамадскія актывісты прапанавалі будаўнікам і заказчыкам Астравецкай АЭС падпівацца пад незвычайнай версіяй паслання нашчадкам.

Грамадскія актывісты прапанавалі будаўнікам і заказчыкам Астравецкай АЭС падпівацца пад незвычайнай версіяй паслання нашчадкам.

Эколагі патрабуюць, каб улады прызналіся: яны былі інфармаваныя аб усіх наступствах уздзеяння гэтага аб'екта на навакольнае асяроддзе, здароўе грамадзян, эканоміку краіны, а таксама ў тым, што яны свядома перакладаюць цяжар праблем, звязаных з станцыяй, на прышлыя пакаленні беларусаў.

"Мы пачалі гэтую будоўлю, дакладна разумеючы, што ў нас няма ні сродкаў, ні тэхналогій для ўтылізацыі Астравецкай атамнай электрастанцыі, захоўвання і ізаляцыі ад навакольнага асяроддзя на працягу 240 тыс. гадоў яе адпрацаванага ядзернага паліва. Мы разумелі , што вам аддаваць дзесяцімільярдны крэдыт, які мы ўзялі для будаўніцтва гэтай электрастанцыі. Кожны грамадзянін Беларусі - наш сучаснік ужо быў павінен Расеі 1.000 даляраў за гэтую АЭС. Мы ведалі таксама і пра тое, што вам спатрэбіцца куча сродкаў на лекаванне хворых, якіх стане больш дзякуючы гэтай АЭС", - цытуе БелаПАН тэкст альтэрнатыўнага паслання.

Эколагі прапануюць будаўнікам і заказчыкам АЭС расказаць і пра шматлікія парушэнні, на якія яны ідуць для будаўніцтва. "Мы праігнаравалі меркаванне сваіх грамадзян і міжнароднай грамадскасці, высновы Грамадскай экалагічнай экспертызы і папярэджанні навукоўцаў. Мы паступіліся нават тэхнічнымі нормамі і пачалі гэтую будоўлю без праекта", - пішуць яны.

Пасланне нагадвае і пра дэпартацыю з Беларусі расійскага фізіка Андрэя Ажароўскага, вядомага ўдзельніка супрацьядзернага руха:

"Мы патрацілі нямала грошай падаткаплацельнікаў, вашых продкаў, каб стварыць горы хлусні пра беларускую АЭС. З тымі, хто казаў праўду пра небяспеку і непатрэбнасць беларускай АЭС, мы змагаліся - арыштоўвалі, высылалі з Беларусі, спрабуючы прымусіць замаўчаць”.

Аўтары ліста настойваюць на абвяшчэнні сапраўдных прычын будаўніцтва. “Мы ведалі пра тое, што вы не будзеце адчуваць недахопу ў электраэнергіі і без гэтай небяспечай крыніцы. Мы прыдумалі гэтую ілжывую падставу, як і парадаксальную мэту - падвышэнне энерганезалежнасці нашай краіны за кошт расейскай АЭС. На самой жа справе нам патрэбныя былі грошы і ўлада. І для дасягнення гэтых мэт мы не хацелі паступіцца нічым”, - прапануюць яны прызнацца ўладам.

"Закладка капсулы - гэта сімвалічны жэст, але будаўніцтва беларускай АЭС ужо зараз уяўляе сабой закладку міны запаволенага дзеяння для сённяшняга і прышлых пакаленняў жыхароў. Мы лічым, што будаўнікі АЭС - а гэта і беларуская дзяржава, і расейская дзяржкарпарацыя “Расатам” - павінны пакаяцца перад будучымі пакаленнямі і затым адмовіцца ад сваіх небяспечных планаў", - заявіла адказны сакратар Грамадскай экалагічнай экспертызы праекту беларускай АЭС Тацяна Новікава.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Тацяна Новікова была затрыманая разам з Андрэям Ажароўскім 18 ліпеня ў Мінку, калі яны збіраліся перадаць у амбасаду Расіі зварот супраць падпісання кантракта на будаўніцтва АЭС. Іх абвінавацілі ў бруднай лаянцы, Новікаву пакаралі пяццю днямі арышта, Ажароўскага — дзесяццю.

У той сама дзень затрымалі таксама супрацоўніка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Міхаіла Мацкевіча і кіраўніцу грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірыну Сухій. Па тых сама абвінавачваннях Мацкевіча арыштавалі на тры дні, Сухій аштрафавалі 1,5 млн рублёў (150 еўра).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео