BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выпускнікоў школы чакае абавязковы экзамен з замежнай мовы

02.08.2012
Выпускнікоў школы чакае абавязковы экзамен з замежнай мовы
З 2013 года трэцім абавязковым экзаменам для 11-х класаў у Беларусі будзе замежная мова.

З 2013 года трэцім абавязковым экзаменам для 11-х класаў у Беларусі будзе замежная мова.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі №77 "Аб устанаўленні пераліку навучальных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, форм правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2012/2013 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў, пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі".

Пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучняў пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі абавязковымі з'яўляюцца: "Матэматыка" ў пісьмовай форме; "Беларуская мова" або "Руская мова" на выбар вучня ў пісьмовай форме; "Замежная мова" ў вуснай форме", - гаворыцца ў дакуманце.

Акрамя таго, пастанова пералічвае прадметы, з якіх будуць здаваць экзамены выпускнікі 9-х класаў. Абавязковымі будуць беларуская мова ў пісьмовай форме, руская мова ў пісьмовай форме, матэматыка ў пісьмовай форме і гісторыя Беларусі - у вуснай.

Дакумант уступае ў сілу з 1 верасня.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, старшыня кіравання Адукацыйнага цэнтра “ПОСТ” Зміцер Карпіевіч мяркуе, што ў Беларусі неабходна падвышаць моўную кампетэнтнасць на ўзроўні краіны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео