BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гродне працягваюць нішчыць Новы Свет

02.08.2012
У Гродне працягваюць нішчыць Новы Свет
Прыватны дом на вуліцы 17 Верасня, 52, пабудаваны ў Гродне на пачатку 1930-х гадоў, фактычна зруйнаваны.

Прыватны дом на вуліцы 17 Верасня, 52, пабудаваны ў Гродне на пачатку 1930-х гадоў, фактычна зруйнаваны.

Шэраг будынкаў па гэтай вуліцы, якая раней была Крэсовай, на думку гісторыаў, паўстаў на пачатку 1930-х гг. Частка з іх, які і знесены дом, носяць выразныя рысы канструктывізму.

Тэхніка каля двухпавярховага драўлянага будынку па вул. 17-га Верасня, 52, з'явілася яшчэ на мінулым тыдні.

У Гродне працягваюць нішчыць Новы Свет

Фота Алеся Кіркевіча

Хто быў першапачатковым уладальнікам знесенага дома, невядома, аднак праз пару дамоў ад яго, на месцы сучаснай 2-й школы, стаяў падобны асабняк Яна Каханоўскага – закладальніка Гарадзенскага заапарку. У тыя часы раён знаходзіўся фактычна на ўскрайку горада, мяжуючы з уладаннямі Друцкіх-Любецкіх ды былой загараднай каралеўскай рэзідэнцыяй – Станіславова.

На здымку дамоў №50, 52 і 54 на цяперашняй вуліцы 17-га Верасня, зробленым у 30-х гадах, яшчэ бачныя маладыя сажанцы таполяў, якія былі спілаваныя год з дзесяць таму.

На здымку дамоў №50, 52 і 54 на цяперашняй вуліцы 17-га Верасня, зробленым у 30-х гадах, яшчэ бачныя маладыя сажанцы таполяў, якія былі спілаваныя год з дзесяць таму.

Гарадскія ўлады нядаўна знайшлі сродкі на адбудову заапарку – і разам з тым не пабачылі магчымасцяў, напрыклад, для стварэння дома-музея Яна Каханоўскага. Няхай і не дакладна ў яго доме, але ж у вельмі блізкім ва ўсіх сэнсах будынку.

Так, у Гродне не захаваўся дом, дзе жыла сям'я Багдановічаў, але літаратурны музей знаходзіцца ў іншым будынку той эпохі. "Некалькі пакойчыкаў музея Багдановіча добра адлюстроўваюць быт дарэвалюцыйнай Гародні. Дык чаму б не паўстаць у адным з прыватных дамоў Новага Свету аналагічнаму музею з атмасферай міжваеннага горада (узяўшы імя таго ж Яна Каханоўскага)?” - піша “Твой Стыль”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, у Гродне збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру, каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі б’юць трывогу: праект выракае на знішчэнне цэлы старажытны квартал. Паводле праекта, дарога пройдзе за 6 метраў ад сінагогі – помніка архітэктуры XVI ст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео