BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Суд прызнаў законным уключэнне Гулака ў спіс невыязных

02.08.2012 Фота Змітра Лукашука, euroradio.fm
Суд прызнаў законным уключэнне Гулака ў спіс невыязных
Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіўся задаволіць скаргу кіраўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака. Апошні патрабаваў...

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіўся задаволіць скаргу кіраўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака. Апошні патрабаваў прызнаць незаконнымі дзеянні Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі, якія зрабілі яго невыязным з краіны.

Прадстаўнікі міністэрстваў не прызналі скаргі і прасілі суд яе не задавальняць, перадае “Радыё Свабода”.

Падчас спрэчак, апрача Алега Гулака, выступаў яго прадстаўнік — праваабаронца Гары Паганяйла, а таксама прадстаўнік Мін’юста, які не назваў журналістам свайго прозвішча, і прадстаўнік МУС Аляксей Бягун, начальнік Дэпартамэнту міграцыі і грамадзянства.

Да судовых спрэчак прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Віктар Зелаў прадставіў суду дзве даведкі, а прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў падаў інфармацыю пра тое, як правяраўся і выпраўляўся тэхнічны збой у інфармацыйнай сістэме банка дадзеных.

Аляксей Бягун заявіў, што гэта закрытая інфармацыя, і папрасіў суд яе не агалошваць. З інфармацыяй азнаёміліся толькі суддзя, Алег Гулак і яго прадстаўнік.

Падчас судовых спрэчак, Алег Гулак заявіў: ёсць усе доказы - дзяржаўныя органы незаконна змясцілі яго ў базу дадзеных і абмежавалі яго права на выезд з краіны. Міністэрства ўнутраных спраў прызнала, што гэта было зроблена, адзначыў юрыст, хоць у судзе і не змаглі выявіць, хто дакладна гэтым займаўся.

Старшыня БХК дадаў, што памылку ў разумныя тэрміны ня выправілі і пасля звароту ў суд ён мусіў ажно 5 месяцаў дамагацца, каб яго выкраслілі з гэтай базы дадзеных. Паводле Гулака, гэта адбылося з дыскрымінацыйных прычын. Ён прывёў у якасці прыкладу тое, што ёсць яшчэ спіс з 17 чалавек, вядомых сваёй актыўнай дзейнасцю, — праваабаронцаў, адвакатаў, журналістаў, — якім таксама забаронена пакідаць межы краіны. Але прадстаўнікі МУС і Мінюста запярэчылі, і гэты спіс не быў далучаны да справы.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі ў сваю чаргу заявіў: калі б Алега Гулака з дыскрымінацыйных прычын унеслі ў спіс невыязных, дык яго б адтуль не выкраслілі. Ён таксама абвяргае, што Мін’юст даваў нейкія звесткі на Алега Гулака і што ў іх ёсць нейкая база дадзеных на апазіцыйных палітыкаў.

Аляксей Бягун прызнаў у спрэчках, што сапраўды быў факт тэхнічнага збою, праз які ў спісах невыязных апынуўся Алег Гулак. Але, паводле Бегуна, у гэтым банку дадзеных агулам знаходзяцца каля 100 тыс. чалавек, і толькі 50 чалавек апынуліся там памылкова. Аляксей Бягун лічыць, што гэта вельмі маленькі адсотак, што сведчыць насамрэч пра эфэктыўнасьць сістэмы. Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што пасля разбіральніцтва Алег Гулак быў выкраслены з спісу невыязных, і дзякуючы гэтаму факту сістэму ўдалося паправіць.

Нагадаем, раней Міністэрства унутраных спраў ігнаравала судовыя паседжанні па справе Алега Гулака. Так, працэс быў прызначаны на 16 ліпеня, але яго праз адсутнасць прадстваўніка МУС прыйшлося пераносіць.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, пра тое, што Алег Гулак патрапіў у спіс невыязных, стала вядома 15 сакавіка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео