BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхаіл Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра Антона Сурапіна

02.08.2012
Міхаіл Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра Антона Сурапіна
Личности
Следчыя органы незаконна забараняюць адвакату журналіста Антона Сурапіна паведамляць інфармацыю пра прававы статус маладога чалавека...

Следчыя органы незаконна забараняюць адвакату журналіста Антона Сурапіна паведамляць інфармацыю пра прававы статус маладога чалавека. Пра гэта заявіў былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў.

Артыкул 48 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса дае права адвакату ведаць, у якім статусе знаходзіцца яго падабаронны, нагадаў юпыст. Адвакат таксама мае права прысутнічаць на ўсіх допытах і ведаць пра высоўванне падабароннаму афіцыйнага абвінавачання.

“Артыкул, на падставе якога абвінавачваюць таго ці іншага чалавека, не можа з’яўляцца таямніцай следства. Следчыя органы маюць права засакрэціць непасрэдна матэрыялы крымінальнай справы, але не факт прад’яўлення самога абвінавачання,” - цытуе Міхаіла Пастухова прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле яго, следчыя органы могуць дзейнічаць выключна ў межах працэсуальнага закона. Усё астатняе, на думку юрыста, - гэта пазбаўленне грамадства законнай інфармацыі.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 4 ліпеня швэдскі самалёт зкінуў на тэрыторыю Беларусі некалькі соцень цацачных мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова. У прастору краіны самалёт патрапіў без дазволу беларускіх уладаў.

Па гэтай справе арыштавалі журналіста Антона Сурапіна, які першым выклаў у Інтэрнэт фатаздымкі швэдскіх цацак, а таксама Сяргея Башарымава, у якога дамовіліся зняць кватэру швэды. Апошеняму ўжо выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 КК “Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”.

Беларуская асацыяцыя журналістаў 25 ліпеня афіцыйна звярнулася да старшыні КДБ Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць свайго чальца Антона Сурапіна і спыніць яго крымінальны пераслед. Адказу на гэты зварот БАЖ да гэтага часу не атрымала.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео