BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцы накіруюць беларускаму прэзідэнту петыцыю

01.08.2012
Праваабаронцы накіруюць беларускаму прэзідэнту петыцыю
4 жніўня, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, праваабаронцы накіруюць петыцыю...

4 жніўня, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, праваабаронцы накіруюць петыцыю Аляксандру Лукашэнка.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый, з заклікам правесці ў гэты дзень акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім - старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за актыўню праваабарончую дзейнасць.

Прапануем тэкст петыцыі да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны. Вы можаце падпісаць гэтую петыцыю і перадаць яе ў амбасаду Беларусі ў Вашай краіне ці даслаць у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Аляксандру Лукашэнку
220016, г.Мінск, вул. К. Маркса, 38
Рэспубліка Беларусь

Петыцыя

4 жніўня 2011 г. быў арыштаваны, а затым пазбаўлены волі на чатыры з паловай гады вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі праваабаронца Алесь Бяляцкі - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федерацыі за правы чалавека (FIDH), старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Мы лічым асуджэнне праваабаронцы незаконным, звязаным з яго праваабарончай дзейнасцю. Арышт Алеся стаў вынікам  шматгадовай, мэтаскіраванай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненні да праваабрончых і грамадскіх арганізацый краіны: пазбаўлення ў судовым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, стварэння  перашкодаў, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, у рэгістрацыі НДА, наяўнасці крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый, фактычнай забароны і крыміналізацыі замежнай фінансавай дапамогі.

Мы, прадстаўнікі беларускай і міжнароднай супольнасці, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага і безумоўнага вызвалення віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх вязняў сумлення, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны і праваабаронцаў, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео