BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзяніс Мельянцоў: Беларусы любяць хадзіць на выбары, але хто ў парламенце - для іх другасна

01.08.2012 Адар'я Гуштын, спецыяльна для "ЕўраБеларусі"
Дзяніс Мельянцоў: Беларусы любяць хадзіць на выбары, але хто ў парламенце - для іх другасна
Палітолаг Дзяніс Мельянцоў распавёў, ці варта чакаць актывізацыі беларусаў на парламенцкіх выбарах і ці з’явяцца новыя яркія асобы на...

Палітолаг Дзяніс Мельянцоў распавёў, ці варта чакаць актывізацыі беларусаў на парламенцкіх выбарах і ці з’явяцца новыя яркія асобы на палітычным полі.

- Спадар Дзяніс, напярэдадні парламенцкіх выбараў усё часцей можна пачуць, што беларусы ад выбараў стаміліся, іх гэта тэма не цікавіць. На мясцовых выбарах ужо няважная колькасць яўкі выбаршчыкаў – выбары ўсё адно прызнаюць дзейснымі. Ці можна чакаць такой самай абыякавасці да парламенцкіх выбараў, а далей і да прэзідэнцкіх?

- Я не падзяляю гэты тэзіс, таму што сацыялагічныя апытанні не паказваюць значнага стамлення электарату ад выбараў. Як людзі былі гатовыя 10 гадоў таму прыходзіць на выбары і ўдзельнічаць у іх, так яны гатовыя і зараз. Паводле апошніх апытанняў, больш за палову рэспандэнтаў адказваюць, што яны пойдуць на выбары, калі апытанне праводзіцца задоўга да выбараў. І вялікая частка насельніцтва кажа, што яны вызначацца пазней – непасрэдна перад выбарамі. Іншая справа – мясцовыя выбары. Яны заўсёды былі не вельмі прывабнымі для грамадства, паколькі для людзей відавочна, што гэтыя выбары практычна нічога не вырашаюць. Пра парламент беларусы такой інфармацыі маюць меньш: што там робіцца у Мінску, халера яго ведае. А па мясцовых уладах яны бачаць, што тыя цалкам падпарадкаваныя выканкамам і вырашыць нешта ў краіне праз змену мясцовых дэпутатаў немагчыма. Што да прэзідэнцкіх выбараў,  то гэта, бадай, адзіная магчымасць мабілізаваць насельніцтва для палітычнага дзеяння. Бо гэта самая прыцягальная электаральная кампанія, паколькі кожны разумее, што ў Беларусі ўсё залежыць у ад таго, хто будзе прэзідэнтам, паколькі ў прэзідэнцкай рэспубліцы гэта асоба мае значныя паўнамоцтвы. Так, відавочна, выбіраюць чамусьці аднаго і таго ж, але інтарэс да выбараў значна не падае.

- Паколькі ў Беларусі шырока транслююцца расійскія медыі, нашы людзі бачылі, наколькі актыўна праходзіла выбарчая кампанія там – спачатку думская, пасля прэзідэнцкая. Людзей заклікалі выходзіць на пратэсты, актыўна ўдзельнічаць у назіранні. Ці магчымая такая актывізацыя беларусаў падчас цяперашняй парламенцкай кампаніі?

- Зараз нешта арганізоўваць ці кагосьці заклікаць ужо позна, бо выбарчая кампанія распачалася.  Таму хутка і аператыўна арганізаваць нейкую гучную кампанію ўжо немагчыма. Калі б хтосьці напачатку года задаўся такой мэтай – зрабіць максімальна масавае назіранне, якое б уключала ўсе партыйныя структуры, НДА, звычайных грамадзянаў, - то гэта цалкам магчыма было зрабіць. У Расіі, праўда, іншая сітуацыя. Дзяржаўная Дума мае большы ўплыў на палітыку прыняцця рашэнняў, чым Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Таму там магчымасць мабілізацыі грамадзян падчас такіх кампаніяў значна вышэйшая. І ў Расіі ўсё ж партыйны парламент. Так, ёсць партыя ўлады, але тым не меньш, вельмі шмат незадаволеных “Адзінай Расіяй”. У нас партыі ўлады няма. Ёсць спіс нейкіх людзей, па большай частцы непартыйных. Іх мала хто ведае, але яны праходзяць у парламент. І адпаведна цікавасць у электарата да гэтага толькі традыцыйная. Беларусы любяць хадзіць на выбары, яны заўсёды гэта рабілі. І хутчэй за ўсё, будуць гэта рабіць. Але хто там у парламенце, па вялікім рахунку, для нашых людзей другасна.

- Ці магчыма, што падчас парламенцкай кампаніі з’явяцца новыя яркія асобы, пра якіх раней у палітыцы мы не чулі? У Расіі былі такія прыклады на муніцыпальных выбарах – покерны бізнэсоўца Максім Кац, які заваёўваў аудыторыю праз інтэрнэт…

- У палітыку звычайна прыходзяць людзі, якія адчуваюць, што атрымаюць за гэта нейкі прыз. Ёсць нейкая нявызначанасць, калі падчас выбараў можна выйграць, а можна і прайграць. Кандыдаты разумеюць, што орган, куды яны прыходзяць, прымае рашэнні, а гэта дае магчымасці падвысіць свой сацыяльны ці матэрыяльны статус. У такім выпадку знаходзяцца палітычна актыўныя людзі, якія спрабуюць кінуць гэты выклік. У Беларусі такая сітуацыя, што гэтага прыза няма, збольшага загадзя вядома, як будуць адбывацца выбары і хто патрапіць у Палату прадстаўнікоў, а гэты орган не ўплывае сур’ёзна на прыняццё рашэнняў у краіне, таму людзі туды і не імкнуцца. Тое самае можна сказаць пра апазіцыю. Там практычна няма сярэдняга слоя – найбольш прадуктыўных людзей  ад 35 да 40 год. Ён вымыты праз тое, што людзі зразумелі, што ў Беларусі для іх няма ніякага развіцця, сур’ёзнай перспектывы, яны не могуць рэалізаваць свае амбіцыі, адпаведна, яны іх рэалізуюць у іншых сферах: або ў бізнэсе, або ў навуцы, прычым часта з’язджаючы за мяжу. Таму сітуацыя кардынальна розная ў нас і ў Расіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео