BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Бастунец: Сурапіна могуць вызваліць пасля экспертызы канфіскаванай тэхнікі

30.07.2012
Андрэй Бастунец: Сурапіна могуць вызваліць пасля экспертызы канфіскаванай тэхнікі
Личности
Калі экспертыза канфіскаванай у Антона Сурапіна тэхнікі не пакажа ўдзел фатографа ў дзеяннях з парушэннем мяжы, то ён павінен быць...

Калі экспертыза канфіскаванай у Антона Сурапіна тэхнікі не пакажа ўдзел фатографа ў дзеяннях з парушэннем мяжы, то ён павінен быць вызвалены. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Андрэй Бастунец.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў 30 ліпеня агучыць меры адказнасці ў адносінах да асоб, якія дапусцілі незаконнае перасячэнне мяжы шведскім лёгкаматорным самалётам з плюшавымі мядзведзямі. Бацькі Антона Сурапіна, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ па падазрэнні ў дачыненні да дадзенага інцыдэнту, спадзяюцца, што ў гэты ж дзень журналіст апынецца на волі.

“Наколькі я зразумеў, у заяве кіраўніка дзяржавы размова ішла аб аргвысновах у дачыненні да службовых асоб, якія дапусцілі парушэнне мяжы, і Сурапіна яно ніяк не датычылася. Журналіст зараз знаходзіцца ў падпарадкаванні следчых органаў. І хоць я лічу, што яго даўно ўжо павінны былі выпусціць, але не думаю, што гэта неяк будзе звязана са словамі Лукашэнкі”, - цытуе Андрэя Бустунца “Заўтра тваёй краіны”.

“Шчыра кажучы, я спадзяваўся, што Сурапіна адпусцяць яшчэ ў мінулы панядзелак, калі яму альбо павінны былі прад'яўляць абвінавачванне, альбо змяняць меру стрымання. Па той інфармацыі, якая прасочвалася, можна было зрабіць выснову, што журналіст ні ў чым не вінаваты. Я думаю, што Сурапін можа выйсці на волю, калі будзе праведзена экспертыза канфіскаванага ў яго кампутара і фотатэхнікі. І калі гэтая экспертыза не пакажа ўдзел Антона ў дзеяннях з парушэннем мяжы, то, па ідэі, ён павінен быць адпушчаны. Наколькі я разумею, ніякіх іншых следчых дзеянняў з Сурапіным, па вялікім рахунку, не праводзіцца. Ён проста сядзіць і чакае, калі завершыцца экспертыза”, - дадаў эксперт.

Ён таксама патлумачыў, чаму ўлады хаваюць ўсю інфармацыю, што датычыцца “справы мядзведзяў”.

“Яшчэ некалькі гадоў таму была выдадзена сумесная пастанова шэрагу сілавых структур, у якой ішла гаворка аб парадку прадастаўлення інфармацыі аб карупцыйных справах або справах, якія выклікалі шырокі грамадскі рэзананс. Замест таго, каб забяспечыць галоснасць у разглядзе такіх спраў, гэтыя органы прапісалі максімальную закрытасць інфармацыі ў такіх справах”, - даводзіць намеснік БАЖ.

“Следству ў Беларусі камфортней працаваць ва ўмовах, калі грамадства мінімальна інфармавана аб тым, што адбываецца. Хоць, напрыклад, інфармацыя аб працэсуальным статусе Антона Сурапіна і тых дзеяннях, якіх з ім праводзяцца, ніяк не можа адносіцца да тайны следства”, - падкрэсліў Андрэй Бастунец.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, фатограф Антон Сурапін пакуль застаецца за кратамі ў КДБ, хаця а 16-й гадзіне 23 ліпеня скончыўся 10-суткавы тэрмін утрымання яго па вартай. Тобок, хлопцу мусяць альбо выставіць абвінавачанне, альбо вызваліць.

Журналіста падазраюць у спрыянні злачынным дзеянням (арт. 16 Крымінальнага кодэкса), якія здейсніла група асобаў - незаконна перасякла дзяржаўную мяжу Беларусі, (арт. 371 ч.3). Падазраюць Антона, грунтуючыся на змешчаных ім у інтэрнэце эксклюзіўных фота “шведскіх мядзведзікаў”, якія былі зкінутыя на Івянец замежным самалётам, што прыляцеў у Беларусь без дазволу ўладаў.

Тым часам намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч мяркуе, што Сурапіну абвінавачванне ўжо высунулі, паколькі яго працягваюць утрымліваць пад арыштам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео