BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

А.Караль Тамэцкі: Рыцарскі фэст у Мсціславе набыў цалкам свецкі і камерцыйны характар

30.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь / Фота gazeta.pl
А.Караль Тамэцкі: Рыцарскі фэст у Мсціславе набыў цалкам свецкі і камерцыйны характар
Ідэю рыцарскага фэста мсціслаўскія ўлады выкарысталі ў сваіх карысных мэтах, пераўтварыўшы свята ў крыніцу прыбытку. Пра гэта Службе...

Ідэю рыцарскага фэста мсціслаўскія ўлады выкарысталі ў сваіх карысных мэтах, пераўтварыўшы свята ў крыніцу прыбытку. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў айцец Караль Тамэцкі, ідэйны натхняльнік і фактычны ініцыятар першага Мсціслаўскага фэста ў 2007 годзе. Сёлета свята адбылося 28-29 ліпеня.

– Як прыйшла ідэя зладзіць фэст? Якія стаялі мэты?

– У 1996 годзе я стаў па сутнасці першым плябанам мсціслаўскай каталіцкай парафіі пасля расстралянага ў 1937 годзе а.Міхала Варнаса. Раней, у 1992-1996 гадах, святары прыязжалі сюды служыць з Магілёва. Зрушыць нешта ў галіне адбудовы храма, да зруйнаванага выгляду якога шмат хто ў Мсціславе звык, было вельмі цяжка. Даводзілася чуць: “Калі нам ужо яго адбудуюць?” альбо “Колькі ён стаіць? 400 год? Дык добра, вы яго не чапайце, ён яшчэ столькі ж прастаіць”. Афіцыйна рэстаўрацыя вялася дзяржаваю з 1960-х гадоў, але практычна царкве пагражала поўнае зруйнаванне, таму што не былі выкананыя агульнабудаўнічыя працы. Мясцовыя каталікі, як не намагаліся, нічога самі не маглі зрабіць. Да таго ж, увесь Мсціслаў захаваў вельмі шмат даўніны. Але ўсё гэта было тады забыта, неадкрыта, “далёка ад цывілізацыі”. Калісці горад абмінула чыгунка, і ён заняпаў. Але, дзякуючы адсутнасці паблізу чыгункі Мсціслаў і захаваўся. Захацелася яго “выставіць на Божы свет”, паказаць гэты вялізны драмучы мсціслаўскі патэнцыял.

Зрушыць нешта ў галіне адбудовы храма, да зруйнаванага выгляду якога шмат хто ў Мсціславе звык, было вельмі цяжка

У 1997 годзе годзе наша парафія адкрыла сваю інтэрнет-старонку - першы, дарэчы, каталіцкі рэсурс ў Беларусі. Да нас ездзілі экскурсіі, у 2001 годзе ўсе вельмі шмат спадзяваліся на Дні пісьменства ў Мсціславе – але атрымалася “як заўсёды”... Тады справа была новая, а спадзяванні, якімі доўга яшчэ жылі пасля – вялікія. Таму з часам мы зразумелі, што трэба зрабіць нешта яшчэ, узварушыць гарадскі асяродак, які мае схільнасць чакаць, што “для нас зробяць”.

І вось у 2007 годзе разам з сябрамі з Мінска і Магілёва мы вырашылі арганізаваць у межах храмавага свята, 15 жніўня, рыцарскі фэст з нагоды 405-годдзя мсціслаўскай парафіі і 15-годдзя яе адраджэння. Першы ў Беларусі фэст, ініцыятыва якога зыходзіла б не ад гарадской улады, але ад грамадскасці. Хацелася, канешне, “прапіярыць” тут таксама наш храм, каб на яго было звернута больш увагі. Менавіта такое жаданне дапамагчы нашай царкве, у якой на той час узніклі сур'ёзныя патрэбы па змацаванню падмуркаў, парушаных за савецкім часам, выказалі ўсе арганізатары фэсту. Гэта рыцарская супольнасць Беларусі на чале са спачылай ужо і вечнапамятнай нам Арынай Вячоркай і яе мінскім клубам “Вялікае княства”, а таксама Магілёўскай дружынай.

– Хто дапамагаў вам реалізоўваць першы фэст?

– Нічога бы не было без Юліі Галіноўскай - адной з сапраўды выдатных дзеячоў Каталіцкай царквы на Магілёўшчыне, а затым і мінскай Агенцыі гуманітарных тэхналогіяў. Калісьці Юлія была адной сярод першых актывістаў нашай парафіяльнай супольнасці. Насамрэч гэта яна прапанавала ідэю фэста, якая для Мсціслава здавалася натуральнай. Але хто б гэта арганізаваў? Дагэтуль у Беларусі такія рыцарскія фэсты ладзілі толькі гарадскія ўлады на свае гарадскія святы. Спадарыня Галіноўская стала нашым “піяршчыкам”, наладжвала кантакты, усіх запрашала і нярэдка са слёзьмі горычы, насуперак інстытуцыйным цяжкасцям мужна ўсё арганізавала. Рыцарскія клубы, якіх атрымался на фэсце усяго 16, былі тут моцнымі плячамі. Мазгамі быў think tank Уладзміра Мацкевіча ў выкананні нястомнай Юліі. Вусны, дзякуючы якім мы казалі і паказвалі – гэта артыстычныя гурты “Ды Грыза”, “Келіх Кола”, “Гістарыён”, “Джамбібум”, “За парогам”. Спонсарам было “Лідскае піва”. Нехта нас спрабаваў гэтым дакараць, але ж зараз не чуем, каб хто супрацівіўся вышынку клімавіцкай і мсціслаўскай прадукцыі ў сценах езуіцкага манастыря, амаль на касцях манахаў.

– Якім вы памятаеце той першы фэст? Чым ён быў для вас, для жыцця горада?

– Сам фэст быў пачаткам доўгага працэсу абуджэння зацікаўленасці гісторыяй Мсціслава. Уласна кажучы, час арганізацыі, пільнавання падзеяў, мітусні, якая з гэтым звязаная, не спрыялі адчуванню святочнай атмасферы. Канешне, былі, напрыклад цудоўныя майстар-класы сярэднявечнага танца, вогненнае шоў, канцэрты – мы стараліся, каб усё было “з эпохі”, як мага больш аўтэнтычна. Быў адзін скрыгот – калі з'явілася нейкая тусоўка казакоў з гармонікам і вельмі цяжка было спакойна ім патлумачыць, што “не ўпісваюцца ў жанр”. Яны ж крычалі пра нацыянальную і рэлігійную варожасць, і што скрадзіцца будуць упаўнаважанаму... Але агульна было ўсё вельмі добра. Дагэтуль у інтэрнэце застаецца шмат пазітыўных водгукаў. Нават фотаздымкі, якія вісяць у сеціве, у большасці – з таго першага фэсту.

І вось у 2007 годзе разам з сябрамі з Мінска і Магілёва мы вырашылі арганізаваць у межах храмавага свята, 15 жніўня, рыцарскі фэст з нагоды 405-годдзя мсціслаўскай парафіі і 15-годдзя яе адраджэння

Я як святар намагаўся “схавацца” ў храме, каб неяк аўтэнтычна суіснаваць ва ўсім кантэксце, прымаць наведальнікаў, служыць літургію... Я быў толькі сумленнем усяго. Дарэчы, мы таксама ўпершыню ў Беларусі ажыццявілі падчас гэтага фэсту літургічную традыцыю сярэднявечча, здзейсняючы усяночную і святую літургію ў старажытным рымскім абрадзе. У нядзелю на парафіяльнай службе з’явіліся ўсе ахвочыя ўдзельнікі фэста – царква была запоўненая. І ўявіцце сабе лацінскую літургію ва ўсім гэтым амплуа: рыцары стаюць на калені, дамы займаюць месцы на зэдалях, такое было ва ўсіх адчуванне святасці! Шкада толькі, здымкаў самой літургіі практычна няма.

Недзе ў верасні мы асэнсоўвалі ўсе і рыхтаваліся “перадаць” ідэю мясцовай грамадскасці. Але наша арганізацыя фэста сустрэла гэтак так шырокі і пазітыўны водгук, што вырашылі таксама арганізаваць яго на наступны год, папярэджваючы падрыхтоўчым семінарам для арганізатараў і пашыраючы свята такімі культурнымі мерапрыемствамі, як выстава даўніх фатаграфіяў Мсціслава ці гістарычны конкурс для школьнікаў. Падрыхтоўчы сэмінар адбываўся на базе аддзела культуры райвыканкама. Здавалася, што сапраўднае грамадзянскае партнэрства ў горадзе - гэта рэальна…

Але, як аказалася, – не тут тое была! Гарадскія ўлады палічылі ўсё надта ідеалагічна небяспечным, а пры тым гаспадарча прывабным. І здзейснілі, не пабаюся сказаць, рэйдэрскі захоп. У тым моманце для нас, канешне, было важна, каб свята ўвогуле адбылося. І, на маю думку, лепш, калі за гэта возьмецца мясцовая грамадскасць... Але ж улады, на вялікі жаль, зманіпулявалі такой маёй пазыцыяй, “ласкава даверыўшы” падрыхтоўку свята магілёўскаму аддзелу Таварыства беларускай мовы. Іншымі словамі, улады забралі фэст у яго ж аргкамітэта. І першае, што яны зрабілі, - перанеслі мерапрыемства на канец ліпеня, каб “адкасцельніць” і зрабіць звычайнае свята горада. Так і засталося.

Праўда, можам ганарыцца, што гэта адбылося ўжо на другім фэсце, а не на дзесятым, як, напрыклад, у Магілёве ў выпадку фэста “Магутны Божа”. Гэта азначае, што наш фэст – нашмат больш пэрспектыўны.

І вось у 2007 годзе разам з сябрамі з Мінска і Магілёва мы вырашылі арганізаваць у межах храмавага свята, 15 жніўня, рыцарскі фэст з нагоды 405-годдзя мсціслаўскай парафіі і 15-годдзя яе адраджэння

– Як вы бачыце сёлетні фэст? Што стала лепей, а што згубілася з задумаў 2007 года?

Наколькі я ведаю, асаблівай разніцы паміж фэстамі, якія праводзіліся цягам апошніх чатырох год, няма. Гэта камэрцыйная сумесь усяго, што пападзецца. “Птушачкі” дзеля выканання нейкіх “паказальнікаў”. А “паказальнікі” - гэта рэшткі тых элементаў, з якіх мы будавалі фэст: навуковая канференцыя, якая разлічана ў гэтым годзе на адну гадзіну, “малебен у чэсць войнаў” у каталіцкім і праваслаўным храмах замест кананічна-савецкага ўскладання вянкоў на кургане, некалькі знакавых гуртоў, напрыканцы засцярога: у праграме магчымыя змены. І гэта на пятым фэсце, калі ўсё павінна быць ужо максімальна выпрацавана. Насамрэч гэта азначае адну агромністую падробку, якую па меры наяўнасці будзе складаць усё магчымае і немагчымае.

Гэткім чынам, зараз мсціслаўскім храмам карысці ад іх вялікай гісторыі няма, як і жыхарам горада. Прытым, канешне, сённяшнія арганізатары не прызнаюць, што фэст не быў іх вынаходніцтвам, наадварот, хваляцца сваім “быццём у трэндзе” у свой час. Але ж, калі нават няма сумлення, на шчасце, ёсць сеціва, у якім дакумэнтальна можам знайсці ўсё пра першы фэст і яго арганізатараў, а таксама пра замінкі ў 2008 годзе. Але мы далей складаем супольную пляцоўку і прастору для таго, каб выпрацоўваць сацыяльныя рашэнні.

Як бы там не было, мы далі Мсціславу дзейсны інструмант, сапраўдную “вуду” замест “рыбкі”. Што ўлады і грамадскасць з гэтым зробяць, іх справа. Ідэя была менавіта такая, каб стымуляваць малыя гарады. Лічу, што разам з Уладзімірам Мацкевічам, Юліяй Галіноўскай, Аксанай Шэлест, Андрэям Ягоравым, Леанідам Каліценям, іншымі дзеячамі і нашымі вернікамі мы паказалі сапраўды дзейсную праграму для малых гарадоў. Хачу ў першую чаргу гэтым людзям падзякаваць.

І вось у 2007 годзе разам з сябрамі з Мінска і Магілёва мы вырашылі арганізаваць у межах храмавага свята, 15 жніўня, рыцарскі фэст з нагоды 405-годдзя мсціслаўскай парафіі і 15-годдзя яе адраджэння

– Што вас прымусіла пакінуць Мсціслаў у 2008 годзе? Якія вашыя планы і спадзевы на сённяшні дзень?

На той момант я палічыў, што мая роля пасля 12 год працы ў Мсціславе вычарпалася. Пажадаў паспрабаваць “піярыць” падобным чынам іншыя мясціны, што таго заслугоўваюць, а пасля, магчыма, стварыць нейкую сетку праектаў, якія запрацуюць на вышэйшым узроўні. Зараз, пасля Мсціслаўскага ваяводства, якое ўчыніў сама распазнавальным медыяльна сярод ваяводстваў даўняй Рэчы Паспалітай, займаюся Аршанскім паветам Віцебскага ваяводства. Досвед мсціслаўскіх падзеяў вельмі ў гэтым дапамагае.

Зараз бачым, што рыцарскі фэст у Мсціславе набыў цалкам свецкі і камерцыйны характар, ніхто не дбае пра гістарычную аўтэнтычнасць, якая ў арганізацыі свята была для нас вельмі важнай. Гэткім чынам, свята не нясе адукацыйнай функцыі і не актывізуе мясцовую грамадскасць – улады проста ўсё за грошы арганізуюць і грошы на гэтым зарабляюць. Грамадская ініцыятыва - ўсяго толькі прадмет кіравання і абаротны сродак для ўладаў, а не капітал, які трэба было бы захоўваць і памнажаць. Помнікі мінулага разглядаюцца таксама выключна як фактар імгненнага прыбытку, а не як нешта, у што варта “ўкласціся” дзеля іх саміх. Духоўная спадчына – як мімалётная ідеалогія, якая перарабляецца “на продаж”, калі нават яно не адпаведна сённяшняму дню. Развіваецца ў Мсціславе вельмі небяспечнае падсвядомае меркаванне, паводле якога няма адной гісторыі горада і адной самасвядомасці, ёсць толькі тое, што “зараз можа прадаць”. Няма аніякай аўтэнтычнасці.

Такія маніпуляцыі мсціслаўскай гісторыяй і грамадскай свядомасцю назіраем. Але застаецца мець надзею, што агульная свядомасць будзе расці і грамадскасць горада Мсціслава набярэ больш суб'ектыўнасці, не ў апошнюю чаргу дзякуючы руху гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео