BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Хто насамрэч мяшае спорт і палітыку?

27.07.2012 belsat.eu
Уладзімір Мацкевіч: Хто насамрэч мяшае спорт і палітыку?
О нас в медиа
Адмова ў акрэдытацыі Аляксандра Лукашэнкі на Алімпійскіх гульнях, заклікі да пераносу чэмпіяната свету па хакеі з Беларусі ў іншую...

Адмова ў акрэдытацыі Аляксандра Лукашэнкі на Алімпійскіх гульнях, заклікі да пераносу чэмпіяната свету па хакеі з Беларусі ў іншую краіну выкліканыя палітычнымі матывамі. Для афіцыйнага Мінска гэта нагода абвінаваціць краіны Захаду ў тым, што яны «блытаюць спорт і палітыку». Метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч падкрэслівае: спорт заўсёды выкарыстоўваўся ў палітычных мэтах.

«Галоўны спартовец» краіны

«Спакуса выкарыстання спорту ў палітычных мэтах настолькі моцная і вялікая, што я яшчэ не бачыў і не сутыкаўся ў гісторыі з такімі палітыкамі, якія б не імкнуліся выкарыстаць спорт у сваіх палітычных мэтах, – гаворыць Уладзімір Мацкевіч. – Лукашэнка – адзін з яскравых прадстаўнікоў такога кшталту палітыкаў».

У якасці прыкладу эксперт прыводзіць той факт, што ў Беларусі прэзідэнт краіны адначасова ёсць і прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. «Беларускі прэзідэнт, дыктатар, не ўязны ў краіны Еўрапейскага звязу, а калі гэты дыктатар адначасова ёсць кіраўніком НАК, мы трапляем у такую юрыдычную калізію. Грамадзяне Беларусі, давайце нарэшце паводзіцца цывілізавана і не сумяшчаць пасады, не блытаць усё ў адно! Гэта ў Беларусі спорт блытаецца з палітыкаю», – заявіў лідар Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці.

Ці пад пагрозаю хакейны чэмпіянат?

Паводле Уладзіміра Мацкевіча, малаімаверна, што чэмпіянат свету па хакеі, які мае прайсці ў Беларусі, перанясуць у іншую краіну, як таго дамагаецца шэраг замежных і беларускіх палітыкаў.

«Байкот чэмпіянату свету будзе абавязкова, іншая рэч – памеры і маштабы. Як мінімум, ніводная афіцыйная асоба, ніхто з кіраўнікоў краінаў не паедзе ў Менск, калі не зменяцца палітычныя ўмовы», – дадаў Уладзімір Мацкевіч.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео