BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мацкевіч: Факт быў – рана ці позна яго давядзецца прызнаць

27.07.2012 Лявон Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Мацкевіч: Факт быў – рана ці позна яго давядзецца прызнаць
О нас в медиа
Палітолаг пракаментаваў прызнанне Лукашэнкам факту перасячэння мяжы шведскім самалётам.

Палітолаг пракаментаваў прызнанне Лукашэнкам факту перасячэння мяжы шведскім самалётам.

Еўрарадыё: Чаму Лукашэнка наважыўся прызнаць факт перасячэння дзяржаўнай мяжы шведскім самалётам, дарма што раней гэтага не прызнавалі ні праўладныя палітолагі, ні прадстаўнікі Міністэрства абароны?

Уладзімір Мацкевіч: Тут, я думаю, што няма ніякай таямніцы, ніякай загадкі. Гэта проста стандартны збой таго парадку, той сістэмы адказнасці і прыняцця рашэнняў, якая створана ў сённяшняй вертыкалі, сённяшнім рэжыме.

Справа ў тым, што большая частка выканаўцаў на сярэднім і ніжэйшым узроўнях вертыкалі – яны маюць вельмі недасканалыя інструкцыі адносна таго, як ім паводзіць сябе ў нестандартных сітуацыях. У іх даволі падрабязнае ўяўленне пра тое, як паводзіць сябе ў стандартных сітуацыях, а ў нестандартных – інструкцыяў няма. Зразумела, што на нестандартныя сітуацыі наогул цяжка зрабіць інструкцыі: іх няма і пры дэмакратыі. Але ж пры дэмакратыі людзі прызвычайваюцца прымаць самастойна разумныя рашэнні на любых узроўнях, дзе б яны ні знаходзіліся. А вось пры дыктатуры ўсе рашэнні – нетыповыя, тым больш нестандартныя – прымаюцца на верхнім узроўні.

Таму ідэолагі, якія не маюць паўнамоцтваў на выпрацоўку ідэалагічных канцэпцый цалкам – яны вымушаны былі адразу рэагаваць. Да іх звярталіся і журналісты дзяржаўнай прэсы, і адказныя людзі з нейкіх іншых галінаў улады – каб яны патлумачылі, што ж адбылося. Яны тлумачылі гэта, засяроджваючыся на тым разуменні для стандартных сітуацый, якія былі ў іх жыцці ці проста, як яны гэта сабе ўяўляюць.

Але ж – сітуацыя не проста нестандартная, а складаная і выклікаючая. Яны выкрыла велізарныя недахопы ўсёй сістэмы, тым больш сістэмы, якую Беларусь прадае Расіі. Сумесная сістэма супрацьпаветранай абароны – гэта тая цана, якую Беларусь плаціць у тым ліку за нейкія эканамічныя прэферэнцыі з боку Расіі. І тут усяму свету, і асабліва стратэгічнаму хаўрусніку Беларусі – Расіі – паказваюць дзіркі ў гэтай сістэме СПА.

Таму, гэта не магло застацца на ўзроўні гэтых сярэдніх ці дробных ідыёлагаў ці да нейкіх тлумачальнікаў таго, як трэба ставіцца да тых ці іншых сітуацыяў. Гэта павінна было раскручвацца. А раскручваецца гэта ў такой нерухомай, маруднай вертыкалі, як у сённяшнім беларускім рэжыме, вельмі павольна і таму праходзіць некалькі тыдняў, пакуль уся гэтая сістэма са скрыпам такім вырашыць, як да гэтага паставіцца.

І вось нарэшце дайшло да таго, што не трэба і немагчыма адварочвацца ад факту. Можна даваць розныя інтэрпрэтацыі, а факты ёсць упартая рэч. Факт быў – рана ці позна яго давядзецца прызнаць. Вось і ўсё.

Еўрарадыё: Ці забракавала Аляксандру Лукашэнку быстрыні рэакцыі як элементу гэтай сістэмы?

Уладзімір Мацкевіч: Давайце я па-іншаму развярну гэтае вашае пытанне. Ёсць нестандартная сітуацыя. Як рэагуе ўся гэтая машына,  пра структуру якой мы ведаем? Працуе яна марудна, працуе недасканала – праходзіць амаль два тыдні ад факту перасячэння мяжы,  і нарэшце да кіраўніка рэжыму даходзіць час прызнаць факт перасячэння мяжы.

Давайце ўзгадаем выбух у метро 2011-га года. Таксама нестандартная сітуацыя, выпадак вельмі значны і гучны,  і тым не менш кіраўнік дзяржавы апынуўся на месцы здарэння праз некалькі дзясяткаў хвілінаў. Таксама і 3-га ліпеня 2005 г. прэзідэнт прыйшоў на месца выбуху праз некалькі хвілінаў пасля таго, як той адбыўся. Сённяшняе рашэнне па мядзведзіках не прынятае. Тады як рашэнне па выбуху ў метро было прынятае за тры дні? Гэта сведчыць толькі пра тое, што гэты выпадак са шведскім “дэсантам мядзведзікаў” – гэта сапраўды неспадзяваны выпадак для ўсёй вертыкалі, а выпадак з выбухамі на святкаванні 3-га ліпеня і ў метро – не з’яўляюцца нечаканымі. Бо калі б яны былі нечаканымі – то ўлада, дзяржава, сілавікі рэагавалі б на гэта таксама разумна, як і цяпер. Гэта нам гаворыць тое, што ўлада выкарыстоўвае розныя сродкі на маніпуляванне грамадствам.  У тым ліку і як тэрарыстычныя акты. Трэба глядзець на гэта раскрытымі вачыма і бачыць, што адбываецца.

Еўрарадыё: Ці паўплывае неяк прызнанне факту перасячэння мяжы на прысуды Башарымаву і Сурапіну?

Уладзімір Мацкевіч: Вы калі-небудзь бачылі, каб гэты кіраўнік, гэты прэзідэнт прызнаваў свае памылкі і выпраўляў бы памылкі сваёй вертыкалі, калі гэта не выгадна ім самім (як некалі вяртанне коштаў на бензін)? Ён ніколі не прызнае сваіх памылак і памылак сваіх сатрапаў. Гэта толькі глупства і нахабная спроба спісаць віну за дрэнную, непрафесійную работу вайскоўцаў на нічым не вінаватых журналістаў, якія проста адлюстравалі тое, што падае з неба. З гэтым змагацца трэба грамадству, а не чакаць, што гэтыя нахабныя людзі прызнаюць сваю памылку.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео