BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння - былы Дзень незалежнасці

27.07.2012
Сёння - былы Дзень незалежнасці
Менавіта 27 ліпеня з 1991 па 1996 гады ў Беларусі адзначаўся Дзень незалежнасці, прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным...

Менавіта 27 ліпеня з 1991 па 1996 гады ў Беларусі адзначаўся Дзень незалежнасці, прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах, нагадвае "Наша ніва".

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео