BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы стартавалі лепш за астатніх еўрапейцаў

26.07.2012 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Беларусы стартавалі лепш за астатніх еўрапейцаў
Зборная Беларусі па футболе апынулася адзінай з еўрапейскіх каманд, якая здолела атрымаць перамогу ў стартавым туры алімпійскага...

Зборная Беларусі па футболе апынулася адзінай з еўрапейскіх каманд, якая здолела атрымаць перамогу ў стартавым туры алімпійскага футбольнага турніру.

У сваім першым паядынку на Гульнях у Вялікабрытаніі беларусы з мінімальным лікам 1:0 адолелі зборную Новай Зеландыі. Адзіны гол на рахунку гульца барысаўскага БАТЭ Дзмітрыя Багі. У паралельным матчы групы «С» бразільцы перамаглі егіпцян з лікам 3:2.

Гаспадары турніру, зборная Вялікабрытаніі не здолела перайграць зборную Сенегала - 1:1. З такім жа лікам завяршыўся паядынак паміж камандамі Габона і Швейцарыі. А вось іспанцы дастаткова нечакана на старце турніру саступілі японцам з лікам 0:1. Такім чынам, Беларусь аказалася адзінай еўрапейскай камандай, якая здолела ў першым матчы заваяваць тры пераможных ачкі.

Адзначым, што напярэдадні Алімпіяды брытанскія ўлады адмовілі ў акрэдытацыі прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. У пятніцу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, а футбольная зборная Беларусі свой наступны матч на алімпійскім турніры правядзе супраць зборнай Бразіліі 29-га ліпеня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео