BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Стэфановіч: Швэдскі самалёт мог скінуць не толькі мішак

26.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Валянцін Стэфановіч: Швэдскі самалёт мог скінуць не толькі мішак
Маладому журналісту Антону Сурапіну, які першым апублікаваў у Інтэрнэце фатаздымкі зкінутых швэдскім самалётам цацачных мядзведзяў,...

Маладому журналісту Антону Сурапіну, які першым апублікаваў у Інтэрнэце фатаздымкі зкінутых швэдскім самалётам цацачных мядзведзяў, хутчэй за ўсё, ужо высунулі абвінавачванне. Такой думкай з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзяліўся намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Я не магу сказаць, што дакладна адбываецца зараз з Антонам. У нас вельмі мала інфармацыі пра гэтую справу, тут болей ведаюць адвакаты. Але, выглядае падобным на крымінальны пераслед. Тобок, нічога добрага. Антона не вызвалілі праз 10 дзён пасля затрымання – значыць, яму выставілі абвінавачванне. Фатографу інкрымінуюць сур’ёзны артыкул: спрыянне незаконнаму перасячэнню групай асобаў дзяржаўнай мяжы. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ад трох да сямі год пазбаўлення волі. Не магу прадказваць, ці насамрэч Антона Сурапіна гэтак жорстка пакарюць, ці вызваляць. Але на дадзены момант следчыя дзеянні вядуцца. Калі будзе вядома, што следства супынілі, тады можна казаць пра вызваленне, бо па закону людзей павінныя вызваліць, як следчых дзеянняў не праводзіцца”, - тлумачыць эксперт.

Атрымліваецца, што абвіначванне высунулі ўжо двум фігурантам “справы мядзведзяў”, хаця ўлады дагэтуль заяўлялі, што ніякага перасячэння замежнікамі паветранай прасторы Беларусі не было.

“Дзіўная сітуацыя. З аднога боку – улады заяўляюць, што перасячэння мяжы не было. З іншага – людзей затрымліваюць, выстаўляюць абвінавачванні… Я мяркую, што швэдскі самалёт усё ж у Беларусь прылятаў, калі па гэтай справе выстаўляюць абвінавачванні. Ды і шмат сведкаў, якія акцыю гэтую бачылі”, - кажа Валянцін Стэфановіч.

“Справа мядзведзяў” паказала – у Беларусі праблемы з СПА

Ён таксама патлумачыў, чаму ўлады не жадалі пацвердзіць афіцыйна нелегальнае перасячэнне мяжы.

“Яны да апошняга не хочуць прызнавацца, што гэтае перасячэнне было. Спецслужбам важна паказаць, што беларуская мяжа належна ахоўваецца, што тут і мыш не праскочыць, што ў нас добрая супрацьпаветраная абарона. А калі самалёцік ціха праляцеў, і ніхто не заўважыў, - значыць, не так добра СПА працуе”, - заўважыў намеснік старшыні “Вясны”.

Праўда, раней улады каментавалі акцыю з пералётам як інфармацыйную правакацыю з боку Захада.

“Маўляў, на фатаздымках смалёта былі сляды мантажа. У такім разе, значыць, нелегальнага пералёта не было. Але людзей затрымліваюць! …Заблытаная гісторыя, мала што тут зразумела. Гэта горш за ўсё, калі няма інфармацыі, калі няма за што зачапіцца”, - дадаў Валянцін Стэфановіч.

А калі б швэды зкінулі не мішак?

Паводле яго, вострая рэакцыя ўладаў на акцыю з швэдскімі цацкамі цалкам зразумелая.

“Я бы не сказаў, што справа несур’ёзная. Нейкі маленькі самалёцік праляцеў праз сістэму СПА – добра, што гэта была толькі акцыя салідарнасці. А калі б самалёт ляцеў зусім не з мішкамі? Гэтая сітуацыя аналагічна пералёту ў 1987 годзе Маціяса Руста з Хельсінкі ў Маскву. Ён тады спакойна праляцеў праз некалькі праз некалькі савецкіх акругаў і спакойна сеў на Вялікім Маскварэцкім мосце”, - параўнаў юрыст.

У СССР пералёт Маціяса Руста расцэнілі як “добра спланаваную акцыю заходніх спецслужбаў”, тады як сам малады чалавек марыў, што пабудуе такім чынам “мост паміж Усходам і Захадам”.

“У выпадку швэдаў адбылося тое сама. Улады Беларусі, канешне, мусяць весці сябе інакш, разбірацца, чаму самалёт не заўважылі, якія праблемы з СПА... З іншага боку, я ўсцешаны, што з швэдамі нічога не здарылася, бо яны сапраўды моцна рызыкавалі – самалёт маглі збіць. Напрыклад, у мяне перад вачыма паўстае амерыканскі паветраны шар, збіты ў 1995 годзе. Яго збіла беларускае СПА, хаця паветраны шар – дакладна мірны аб’ект. Абодва пілоты загінулі”, - нагадаў Вялянцін Стэфановіч.

На яго думку, таксама зразумела, чаму па гэтай справе Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў праходзяць не як сведкі, але ў якасці ўдзельнікаў акцыі.

“Логіка ўладаў, я мяркую, такая: Сурапін і Башарымаў – не выпадковыя сведкі пералёта, але загадзя пра яе ведалі і дапамагі ажыццявіць. Напрыклад, падрыхтавалі для швэдаў кватэру. Я зыходжу з таго, што абвінавачванне высунута”, - зазначыў праваабаронца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео