BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Каваленка напісаў хадайніцтва аб вызваленні

26.07.2012
Сяргей Каваленка напісаў хадайніцтва аб вызваленні
Личности
У Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам спаткаліся бацька Аляксандар і брат Віталь. Бачыліся яны са...

У Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам спаткаліся бацька Аляксандар і брат Віталь. Бачыліся яны са зняволеным адны суткі.

Як паведаміў Аляксандар Каваленка, яго сын напісаў толькі адзін радок: "Прашу вызваліць мяне". Паводле спадара Аляксандра, сын не прызнаў сваёй віны. Адміністрацыя прапаноўвала напісаць прашэньне аб памілаваньні прыкладна месяц таму. Палітвязень не спадзяецца на хуткае вызваленне, бо для гэтага трэба хадайніцтва адміністрацыі калёніі. “А яго Сяргей не чакае, бо яго зрабілі злосным парушальнікам", - цытуе бацьку палітзняволенага “Радыё Свабода”.

З яго ловаў, Сяргей атрымаў статус злоснага парушальніка рэжыму за тое, што не ў час лёг на ложак і адмовіўся мыць прыбіральню. Сярод асуджаных прыбіраць прыбіральню лічыцца зняважлівай працай, таму ён адмовіўся яе выконваць.

У калоніі не прынялі лекаў для Сяргея Каваленкі, якія прывезлі родзічы. Сказалі дасылаць пасылкай. Супраць гэтага, паводле родзічаў, выступіў начальнік мэдычнай часткі.

Тым часам у калоніі працягваецца спатканне палітвязьня з жонкай Аленай і сынам Валянцінам. Яно скончыцца 27 ліпеня. Меншую дачку Сяргея Каваленкі Віку з спатканьня забралі з сабой брат і бацька. Паводле іх, ёй цяжка знаходзіцца ва ўмовах калёніі. Пакуль родзічы гаварылі з журналістамі, малая капрызавала.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео