BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Гатоўнасці Мінска пераглядаць якасць удзелу ва Усходнім партнёрстве не назіраецца

24.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Гатоўнасці Мінска пераглядаць якасць удзелу ва Усходнім  партнёрстве не назіраецца
Удзел міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў сустрэчы сваіх калег з краін Усходняга  партнёрства, што адбылася 23 ліпеня ў...

Удзел міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў сустрэчы сваіх калег з краін Усходняга  партнёрства, што адбылася 23 ліпеня ў Брусэлі, яшчэ не сведчыць, што Мінск змяніў сваё стаўленне наконт удзелу ў праграме. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка.

Удзельнікі сустрэчы ў Брусэлі цвёрда заявілі Сяргею Мартынаву пра сваю пазіцыю па Беларусі: палітвязьні мусяць быць вызваленыя, тады дзверы для далейшага супрацоўніцтва з ЕС будуць адчыненыя. Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт зазначыў, што “ад выбараў, ад таго страшнага снежаньскага вечара, сітуацыя застаецца даволі складанай”. Аднак адказ кіраўніка МЗС Беларусі “быў даволі ўхілістым”, дадаў ён.

“Гэта была карысная сустрэча, але нам трэба больш адкрытых дыскусіяў і менш самазаспакаення і самазадаволеных заўвагаў. Бо Усходняе партнэрства — гэта вельмі важная праграма, але нам трэба, каб яна была дзейснай і сапраўды дэмакратычнай”, - прыводзіць словы Сяргея Мартынава на выніковай прэс-канфэрэнцыі “Радыё Свабода”.

У сваю чаргу ў МЗС Беларусі заявілі, што кіраўнік міністэрства “звярнуў увагу на неабходнасць няўхільнага захавання базавых прынцыпаў УП, якія выключаюць дыскрымінацыйныя падыходы, у сувязі з чым павінен быць пераадолены дэфіцыт дэмакратыі ўнутры самога Усходняга партнёрства”.

“Беларускі дыпламат падкрэсліў неабходнасць бачыць праблемы з правамі чалавека і ў краінах-членах ЕС, асабліва на фоне крызісных падзей апошняга часу”, - дадалі там.

Пытанне палітзнаволеных аскомы нагнала

На думку Ўлада Вялічкі, міністар замежных спраў не мог разлічваць на лагодную пазіцыю ўдзельнікаў мерапрыемства адносна становішча нашай краіны.

У прынцыпе, добра, што на гэтай сустрэчы Беларусь была прадстаўлена на ўзроўні міністра замежных спраў. Думаю, спадар Мартынаў, едучы туды, не мог чакаць мяккага, пазітыўнага рэчышча размовы. Зразумела, ён быў падрыхтаваны да пытання пра палітвязняў, якое ўжо аскомы нагнала і якое варта было б як мага хутчэй вырашыць ды ісці далей. На жаль, сёння пытанне палітвязняў з’яўляецца рубіконам у развіцці стасункаў з ЕС. Таму я сказаў бы, што мэсэдж удзела Мартынава ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства падвойны”, - аналізуе эксперт.

Сам факт удзела менавіта міністра азначае, што афіцыйныя структуры Беларусі яшчэ не спісалі Усходняе партнёрства з рахунку. На папярэдняй сустрэчы УП прысутнічала толькі яго намесніца, а сустрэчу ў сакавіку беларускія ўлады наагул праігнаравалі.

“Тобок, яны па-ранейшаму, відаць, разлічваюць на гэтую праграму. З іншага боку, сама рыторыка заяваў кажа пра тое, што пакуль ніякай гатоўнасці пераглядаць якасць свайго ўдзелу не назіраецца. Бо калі людзі збіраюцца выкарыстоўваць рэсурсы праграмы дзеля развіцця, яны кажуць пра сябе. Калі не збіраюцца – кажуць пра іншых, што і назіраецца ў заявах беларускіх уладаў”, - пракаментаваў Улад Вялічка словы Мартынава пра дэфіцыт дэмакратыі ў ЕС.

“Хацелкі” сталі класікай

Ён дадаў, што дагэтуль трывае падыход Мінска да Усходняга партнёрства з так званым “спісам хацелак”.

“Падыход з “хацелкамі” ўжо дастаткова класічны для беларускіх уладаў: “Мы хацім, каб нам далі рэсурсы, і пры гэтым не гатовыя адказваць за гэта”. Пакуль што сітуацыя ў гэтым сэнсе не змянілася, “хацелкі” застаюцца “хацелкамі”. Тым больш, што апошнім часам яны ўвогуле даведзеныя да абсурда. Калі зыходзіць з афіцыйнай інфармацыі пра, грошы, якія ад Еўрасаюза атрымалі беларускія ўлады пад розныя праграмы і праекты, дык галоўны грантасмок краіны – гэта ўрад. Так што сапраўды “хацелкі” пакуль не адпавядаюць “абавязанкам”, трымліваецца дысбаланс у прапорцыях абавязкаў і жаданняў”, - падкрэсліў эксперт.

“Мець жаданне – гэта добра. Але той, хто яго мае, за сваё жаданне адказвае. Калі нават па найбольш прынцыповых рэчах з палітвязнямі не назіраецца прагрэсу (а я не разумею, якія перашкоды ёсць ва ўладаў для іх вызвалення), дык што казаць пра інфраструктурныя адносіны ў межах Усходняга партнёрства? Там “хацелкі” проста не маюць магчымасці развіваць да ўзроўня планаў, таму што не пераадоленыя прынцыповыя палітычныя бар’еры”, - дадаў Улад Вялічка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео