BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На ўездзе ў Беларусь затрымалі журналіста “Еўрарадыё” (абноўлена)

24.07.2012 Фота Euroradio.fm
На ўездзе ў Беларусь затрымалі журналіста “Еўрарадыё” (абноўлена)
Раніцай 24 ліпеня супрацоўнік «Еўрарадыё» Віталь Ругайн ехаў цягніком з Вільні ў Мінск. Пасля мытнага дагляду ў хлопца забралі пашпарт.

Раніцай 24 ліпеня супрацоўнік “Еўрарадыё” Віталь Ругайн ехаў цягніком з Вільні ў Мінск. Пасля мытнага дагляду ў хлопца забралі пашпарт.

Спачатку сувязі з Віталём не было, пазней ён патэлефанаваў у рэдакцыю і паведаміў, што прайшоў поўны мытны дагляд. Яго ўжо збіраліся вызваліць, але раптам вярнулі: "Пачакайце, з вамі хочуць пагутарыць". У Ругайна забралі пашпарт, паведамляе “Еўрарадыё”.

У журналіста канфіскавалі ноўтбук і склалі пратакол канфіскацыі. Праз некаторы час ноўтбук аддалі, сказалі, што не маюць да Віталя прэтэнзій, і адпусцілі. У агульнай колькасці журналіст правёў на мяжы тры гадзіны. Ён не здолеў трапіць на цягнік і накірозваецца ў Мінск аўтаспынам, піша TUT.BY.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 22 чэрвеня быў затрыманы журналіст “Еўрарадыё” Павал Свярдлоў. Яго абвінавацілі ў лаянцы і прысудзілі да арышта на 15 сутак.

Пасля затрымання Свярдлова невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса Віталя Ругайна, яны паказвалі карэспандэнта журналіста вахцёрцы. Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс “Еўрарадыё”, Ругайну ўдалося застацца на волі і з'ехаць у Польшчу. Сёння ён упершыню пасля вяртання з адпачынку спрабаваў прыехаць у Беларусь.

“Еўрарадыё” звязвае ўвагу ўладаў да сваіх супрацоўнікаў з рэпартажам пра сталічнае метро, куды журналісты змаглі прайсці з вялікай торбай. Па словах рэдактара СМІ Віталя Зыблюка, затрыманні – гэта сваеасаблівая “помста”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео