BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія ВНУ возьмуць удзел у Erasmus Mundus

24.07.2012
Беларускія ВНУ возьмуць удзел у Erasmus Mundus
Выканаўчая агенцыя па адукацыі, культуры і аўдыёвізуальных сродках, якой Еўрапейская Камісія даручыла кіраванне праграмай Erasmus Mundus,...

Выканаўчая агенцыя па адукацыі, культуры і аўдыёвізуальных сродках, якой Еўрапейская Камісія даручыла кіраванне праграмай Erasmus Mundus, абвясціла вынікі сёлетняга адбору прапаноў па праектах у рамках ўсіх трох кампанентаў праграмы.

Універсітэты краін ЕС і краін па-за яго межамі могуць прадстаўляць свае прапановы па праектах, што прадугледжваюць стварэнне ў рамках Erasmus Mundus магістарскіх праграм і супольных дактарантур (Кампанент 1), судзейнічанне мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў (Кампанент 2) і судзенічанне развіццю Еўрапейскай вышэйшай адукацыі (Кампанент 3).

Беларускія ВНУ актыўна ўдзельнічаюць у Кампаненце 2 праграмы.

Пачынаючы з 2012—2013 гг., адзінаццаць універсітэтаў стануць удзельнікамі сямі партнэрстваў з універсітэтамі іншых краін-членаў ЕС і краін, што не ўваходзяць у ЕС. Кожнае партнэрства складаецца з не менш як пяці вышэйшых навучальных устаноў па меншай меры трох краін ЕС, таксама навучальных устаноў краін шэрагу рэгіёнаў, якія не ўваходзяць у ЕС. Стыпендыі рознай працягласці для студэнтаў, навукоўцаў, даследчыкаў, і спецыялістаў з краін ЕС і краін, якія не ўваходзяць у ЕС, — частка гэтых партнэрскіх пагадненняў.

Для Беларусі ў рамках гэтых сямі партнэрстваў на бліжэйшыя тры-чатыры гады прадуглежана каля 200 стыпендый, піша “Наша Ніва” з спасылкай на Delegation Belarus Press.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео