BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За галадоўку хворым на сухоты пагражаюць псіхіятрычным шпіталем

20.07.2012 Багушэўскі шпіталь. Фота svaboda.org
За галадоўку хворым на сухоты пагражаюць псіхіятрычным шпіталем
Чацвёрты дзень галадуе пацыент сухотнага шпіталя ў Багушэўску (Віцебская вобласць) Мікалай Такаровіч, які выказвае нязгоду з метадамі...

Чацвёрты дзень галадуе пацыент сухотнага шпіталя ў Багушэўску (Віцебская вобласць) Мікалай Такаровіч, які выказвае нязгоду з метадамі лекавання.

Пра гэта распавяла каардынатарка аргкамітэта па стварэньні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Тацяна Севярынец.

"Мне паведаміў праз тэлефон наш прыхільнік Валер Ганчарэнка. Ён таксама пацыент багушэўскага шпіталя, хранічна хворы на сухоты. Як і большасьць тамтэйшых пацыентаў, ён мусіць праводзіць у шпіталі шмат часу, і такія хворыя трапляюць у вялікую залежнасьць ад адміністрацыі, асабліва калі ў іх няма родных, каб за іх заступіліся. Спадар Ганчарэнка кажа, што ўчора яго выклікала галоўлекар Наталля Лясная, заявіўшы, што гэта ён падбухторшчык галадоўкі пратэсту. І прыгразіла, што абодвух перавядзе ў мясцовае псіхіятрычнае аддзяленне, калі яны не перастануць перадаваць звесткі з шпіталя ў незалежныя СМІ”, - цытуе яе “Радыё Свабода”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Мікалай Такаровіч распачаў галадоўку, паколькі ў шпіталі ўзмацніўся ціск на хворых, якія выказваюць сваю нязгоду з метадамі лекавання.

Так, мэтады лекаваньня і прэпараты яны лічаць састарэлымі, а харчаваньне ўвогуле параўноўваюць з турэмным. Апрача таго, як бачна на фотаздымку, сам будынак шпіталя патрабуе рэмонта,

Напрыканцы мінулага году тое сама незалежным журналістам казаў і Валер Ганчарэнка, які тады таксама абвесціў галадоўку пратэсту. Пасля гэтага яго насамрэч перавялі ў псіхіятрычнае аддзяленне, дзе трымалі некалькі месяцаў. Афіцыйнай прычынай пераводу было названа псіхічнае захворванне. У іншых пацыентаў у той самы час пазабіралі мабільныя тэлефоны, пазбавіўшы мажлівасці выходзіць у інтэрнэт, і нават алоўкі ды паперу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео