BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Дарожная мапа Усходняга партнэрства вельмі важная для Беларусі

19.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Дарожная мапа Усходняга партнэрства вельмі важная для Беларусі
Чакаецца, што ў Люксембургу на міністэрскай сустрэчы 23 ліпеня зацвердзяць "дарожную мапу" да саміта краін Усходняга партнэрства, які...

Чакаецца, што ў Люксембургу на міністэрскай сустрэчы 23 ліпеня зацвердзяць "дарожную мапу" да саміта краін Усходняга партнэрства, які адбудзецца ў 2013 годзе ў Вільні. Дакумант з’яўляецца вельмі актуальным у тым ліку і для нашай краіны, заявіў старшыня міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле спадзяецца, што сустрэча пацвердзіць: "дарожная мапа" з’яўляецца базай для працягу працы Усходняга партнэрства. Паводле яго, дакумент павінен прасунуць сумеснымі намаганнямі палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю ЕС з краінами Усходняга партнэрства і накіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва ў шырокім дыяпазоне сектараў.

У сваю чаргу Улад Вялічка заўважыў: “Гэта ў пэўным сэнсе праграмны дакумант, які будзе апісваць шляхі, стратэгіі і накірункі развіцця Усходняга партнэрства для краін гэтай праграмы і для ЕС. Я думаю, там не будзе нічога асабліва новага, але будзе канкрэтызацыя планаў, намераў, пэўных крытэраў, адпаведна якіх можна было б судзіць наконт дынамікі і развіцця працэсаў”.

Вялічка лічыць, што падрабязна пра дэталі дакуманта казаць рана, але ў ім абавязкова будзе ўлічвацца спецыфіка Беларусі: “Паколькі наша краіна зараз займае асаблівае месца ва Усходнім партнэрстве, зыходзячы з свайго мінімальнага ўдзелу, гэта і будзе адлюстравана ў дарожнай мапе. То бок, дакумант не будзе нейкім чынам апісваць і рэгуляваць менавіта стасункі Еўрасаюза і Беларусі ў межах Усходняга партнэрства, а хутчэй будзе тычыцца ўсіх удзельнікаў праграмы разам, але гэта ўсё адно вельмі карысна для нашай краіны. Бо такая сістэма каардынат (а дарожная мапа з’яўляецца задаваннем пэўнай сістэмы каардынат, дакладней, GPS-навігацыі для Усходняга партнэрства), вядома, у пэўным сэнсе зпрошчвае разуменне таго, што такое УП, што ў яго межах можа адбывацца альбо не адбывацца, дадае дэталі”.

Гэткім чынам, для Беларусі будзе мець важнае значэнне сама наяўнасць дарожнай мапы, хаця ў ёй можа не быць сказана па нашай краіне нічога канкрэтнага.

“Гэты дакумант будзе тычыцца ўсяго рэгіёна цалкам. Хутчэй за ўсё, там будуць пэўныя спасылкі на спецыфічнасць беларускай сітуацыі, але нешта глыбока па Беларусі там наўрад ці будзе прапанавана. То бок, гэта не той дакумант, дзе мы можам чакаць з’яўлення такога кшталту стратэгічных вырашэнняў. Гэта агульная сістэма каардынат, пэўны крок наперад у агульнай стратэгічнай працы Усходняга партнэрства, але чакаць вельмі шмат непасрэдна ў дачыненні да Беларусі ад дадзенага дакуманта не варта”, - падсумаваў кіраўнік “ЕўраБеларусі”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео