BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Супраць Змітра Дашкевіча распачатая новая крымінальная справа

18.07.2012
Супраць Змітра Дашкевіча распачатая новая крымінальная справа
Личности
Раніцай 18 ліпеня у перадачы «Зона Х» па беларускім тэлебачанні абвесцілі, што «прынята рашэнне» ўзбудзіць у дачыненні да Зміцера Дашкевіча...

Раніцай 18 ліпеня у перадачы “Зона Х” па беларускім тэлебачанні абвесцілі, што “прынята рашэнне” ўзбудзіць у дачыненні да Зміцера Дашкевіча яшчэ адну крымінальную справу.

Артыкул, які інкрымінуюць палітвязню, - “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, калі Зміцера Дашкевіча прызнаюць вінаватым па гэтым артыкуле, яму могуць дадаць да турэмнага тэрміну яшчэ год зняволення. Нагадаем, апазіцыянер напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў хуліганстве. Ён павінен выйсці на свабоду 18 снежня 2012.

“Прымяненне артыкула 411 КК Рэспублікі Беларусь - вельмі распаўсюджаная з'ява ў беларускіх турмах, - пісаў на сваім сайце былы палітзняволены Валер Леванеўскі. - Часта прымяняецца незаслужана, і да тых асуджаных, хто мае пачуццё ўласнай годнасці, хто патрабуе ад адміністрацыі калоніі захавання законаў, правоў асуджаных. Замест выхаваўчай працы з асуджаным, адміністрацыя калоній часта, такім чынам, трымае ў страху іншых асуджаных. Асуджаны ставіцца перад выбарам - выконваць злачынныя дзеянні па загадзе прадстаўнікоў адміністрацыі (збіваць іншых асуджаных і т.п.) або быць сумленным “арыштантам”.

“Тых, хто гэтаму пярэчыць, могуць “зрабіць” злосным парушальнікам рэжыму ўтрымання па сфабрыкаваным ці неабгрунтаваным абвінавачванням, змясціць у СІЗА, ПКТ і потым закрытым выязным судом асудзіць па 411 арт. КК Рэспублікі Беларусь. Зыходзячы з судовай практыкі, усе, каго адміністрацыя калоніі “прадставіла” да дадатковага тэрміну па арт.411 КК Рэспублікі Беларусь, атрымліваюць тэрміны без належнага судовага разбору”, - дадаў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео