BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінскія ўлады на пагрозу пашкоджання гістарычных будынкаў увагі не звяртаюць

16.07.2012
Мінскія ўлады на пагрозу пашкоджання гістарычных будынкаў увагі не звяртаюць
Месяц таму ў байнэце з’явілася інфармацыя пра планы будаўніцтва на рагу вуліц Валадарскага, Гарадскі Вал і Інтэрнацыянальнай...

Месяц таму ў байнэце з’явілася інфармацыя пра планы будаўніцтва на рагу вуліц Валадарскага, Гарадскі Вал і Інтэрнацыянальнай 16-павярховага гатэлю па праекце “Творчай майстэрні-7”.

Графічныя матэрыялы і выходныя дадзеныя праекта былі ўзяты з сайту творчай майстэрні, але пасля абнародвання праекта папулярнымі інтэрнэт-рэсурсамі інфармацыя аб ім на сайце ТМ 7 была аператыўна прыбрана.

“Сціпласць? Ці страх, што геніяльныя архітэктурныя ідэі скрадуць? А мо’ проста на злодзеях шапка загарэлася?” – задаецца пытаннем кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

У арганізацыі лічаць, што “шапцы гарэць ёсць ад чаго”: на дадзеным этапе праектавання парушаны артыкул 29 закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. Гэты закон забараняе распрацоўку горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

“А тут і мяжа Гістарычнага цэнтра, і будынак па Валадарскага, 1, якія маюць статус помнікаў, але не маюць усталяваных зон аховы. Значыць – табу”, - нагадвае Антон Астаповіч.

Але адміністрацыя Маскоўскага раёна, куды звярнулася Таварыства аховы помнікаў з нагоды парушэння закона, належным чынам не адрэагавала. “Закон ім не пісаны. Усё роўна, дазвол на праектаванне і будаўніцтва будзе дадзены, а ахоўныя зоны даручана будзе рабіць інвестару страшнай гаргары, якую ўжо запланавалі на нашую супольную радасць. Уявіце сабе, забудоўшчык сам для сабе будзе абмежавальныя рэгламенты распрацоўваць. Уладкавалі ліса вартаўніком у куратнік. А прасцей, казла ў агарод пусцілі”, - скардзіцца кіраўнік таварыства.

Апрача таго, чыноўнікі пастанавілі, што грамадскае абмеркаванне праекта трэба праводзіць …калі праект гатовы. “Гэта што, калі ўкладзены міл’ярды, калі гатовы ўсе раздзелы праекта, калі яго ўжо немагчыма спыніць, нам прапануюць сабрацца, пагаварыць без усялякіх вынікаў? Хацелі абмеркавання - абмяркуйце і проша вон, а мы ражно спраектаванае ўсё роўна рэалізуем”, - так каментуе пастанову раённай адміністрацыі Антон Астаповіч.

Мінскія ўлады на пагрозу пашкоджання гістарычных будынкаў увагі не звяртаюць

“Мне проста цікава, адкуль такі парадак абмеркавання ў Маскоўскім раёне прыдумалі? Можа перанялі перадавы маскоўскі вопыт часоў упітанага такога чалавека ў скураной кепцы? Я асабіста ў дакументах, што рэгулююць грамадскае абмеркаванне, такіх тонкасцяў, як “маскоўскія” чыноўнікі, не заўважаў ніколі. І напрашваецца думка. Што ёсць катэгорыя насельніцтва ў нас для каго закон абавязковы, а для каго і не пісаны.  Праўда, руская прымаўка вельмі трапна вызначае, каму законы не пісаныя”, - падсумаваў ён.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео