BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

GUDA адкрывае Школу традыцыйнага мастацтва

16.07.2012 ЕўраБеларусь
GUDA адкрывае Школу традыцыйнага мастацтва
У Мінску адкрываецца Школа традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта GUDA, у якой можна навучыцца беларускім традыцыйным спевам, танцам і...

У Мінску адкрываецца Школа традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта GUDA, у якой можна навучыцца беларускім традыцыйным спевам, танцам і рамёствам, стварыць уласны народны строй.

“Беларусь — краіна з надзвычай багатай традыцыйнай культурнай спадчынай. Старадаўнія песні і танцы, якія так любілі і шанавалі нашы дзяды і прадзеды, сёння незаслужана забытыя і страчаныя для бальшыні насельніцтва Беларусі. А між тым усе мы маем права карыстацца гэтай спадчынай у штодзённым жыцці і ў часе святаў”, - кажа спявачка гурта Вікторыя Міхно.

Як у сваёй сям’і адсвяткаваць Каляды, якія стравы можна прыгатаваць? Як можна бавіць час з сябрамі з танцамі і гульнямі? Для чаго робяць пудзіла на Масленіцу? Чаму кашулі аздаблялі такім прыгожым геаметрычным арнаментам і якую інфармацыю ён нясе? Як сваімі рукамі сплесці пас?

Знайсці адказы на гэтыя пытанні не толькі цікава, але і карысна з практычнага пункту гледжання: бо хто з нас не марыў на свята здзівіць гасцей новымі стравамі ды забавамі, надзець адзенне, зробленае сваімі рукамі, рукамі блізкіх людзей?

Заняткі ў Школе традыцыйнага мастацтва прызначаныя для дзяцей і дарослых і праводзяцца ў групах:

— дзіцячай (6–10 гадоў);

— падлеткавай (11–15 гадоў);

— студэнцкай (16–21 год);

— дарослай (старэйшыя за 21 год).

Навучанне ў Школе ідзе на наступных кірунках:

— традыцыйнае спеўнае мастацтва;

— традыцыйны беларускі танец;

— рамёствы, стварэнне ўласнага беларускага строю.

У летні перыяд заняткі па спевах праводзяцца ня толькі ў памяшканьні, але і на вольным паветры.Кожны курс суправаджаецца ўводзінамі ў філасофію і эстэтыку традыцыйнага мастацтва.

Для дзяцей у праграму ўваходзіць знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Гуканне вясны, іншыя сьвяты традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі.

Навучанне платнае, на беларускай мове, праводзіцца ў Мінску, Полацку, Наваполацку.

Фальклорны гурт GUDА мае 20гадовую гісторыю і адметны глыбокай тэарэтычнай падрыхтоўкай спявачак у галіне этнаграфіі, фальклору, культуралогіі, сацыяльнай і культурнай антрапалогіі.

Дадатковую інфармацыю пра Школу традыцыйнага мастацтва можна знайсці тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео