BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Амбасадар Францыі прамаўляе па-беларуску і кажа пра палітвязняў

16.07.2012
Амбасадар Францыі прамаўляе па-беларуску і кажа пра палітвязняў
Личности
На прыёме, прысвечаным нацыянальнаму святу Францыі – Дню ўзяцця Бастыліі, амбасадар краіны Мішэль Рэнэры прыгадаў пра беларускіх...

На прыёме, прысвечаным нацыянальнаму святу Францыі – Дню ўзяцця Бастыліі, амбасадар краіны Мішэль Рэнэры прыгадаў пра беларускіх палітвязняў.

Сваю прамову кіраўнік дыпмісіі сказаў па-беларуску, паведаміў палітык і былы палітвязень Сяргей Скрабец.

“Мне вельмі шкада, што сёння не ўсе сябры змаглі прысутнічаць на нашай святочнай вечарыне. Я перадаю прывітанне Алесю Бяляцкаму праз яго жонку і Мікалаю Статкевічу... Я глыбока шкадую пра тых людзей, якія не змаглі таксама сёння прысутнічаць, баючыся страціць працу”, - цытуе амбасадара “Беларускі партызан”.

Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі праігнаравалі ўрачысты прыём у амбасадзе Францыі з нагоды святкавання. Нягледзячы на гэта, Мішэль Рэнэры ўзгадаў добрым словам кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава.

“Я высока цаню прафэсіяналізм спадара Мартынава. Хачу адзначыць, што дыпламатыя – гэта не супермаркет, у якім што хачу – тое бяру, а што не хачу, то пакідаю. Дыпламатыя – гэта цэлы комплекс, які прымаеш ці не прымаеш. Я знаходжуся тут, у Беларусі, не толькі для таго, каб рэкламаваць францускі каньяк, віно, францускую культуру, але і для таго, каб гаварыць пра правы чалавека, пра дэмакратычныя свабоды”, - падкрэсліў амбасадар Францыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео