BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адышла ў лепшы свет Вера Вярба

16.07.2012
Адышла ў лепшы свет Вера Вярба
Личности
У нядзелю, 15 ліпеня, у сябе на лецішчы памерла беларуская паэтка Вера Вярба.

У нядзелю, 15 ліпеня, у сябе на лецішчы памерла беларуская паэтка Вера Вярба.

Жанчына знаходзілася там адна, знайшоў яе сын, паведамляе “Наша Ніва”.

Вера Вярба - Гертруда Сакалова (Маркава) -нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна.

Дэбютавала ў 1958 вершамі ў рэспубліканскіх часопісах (“Полымя”, “Вясёлка”, “Работніца і сялянка”). Аўтар зборнікаў паэзіі “Вочы вясны” (1962), “Белыя пісьмы” (1967), “Высакосны год” (1969), “Сіняя бухта” (1975), “Альфа” (1978), “Мая маленькая планета” (1982), “Яраслаўна” (1986).

У 1968 годзе выйшла кніжка вершаў для дзяцей “Пралеска”, у 1976 – “Выбранае”, у 1987 “Белыя пісьмы”.

Верш Веры Вярбы “Ручнікі”, пакладзены на музыку М.Пятрэнкам, стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі I.Барсукоў, Л.Свердзель). Творы паэткі перакладаліся на замежныя мовы. Вера Вярба пераклала на беларускую мову твор Рувіма Фраермана “Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне”.

Першая ж кніга паэткі “Вочы вясны” выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі набыткам беларускай паэзіі. Паэзія Веры Вярбы — лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы — услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.

Гэтая, па словах Адама Глобуса, “эфектная” жанчына доўгі час адпрацавала ў часопісе “Беларусь”. Яна не “мільгала” ў свецкай хроніцы, але пакінула пасля сябе цудоўную спадчыну.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео