BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Лісічонак: Беларускія ўлады дыстанцыянаваліся ад Усходняга партнёрства

13.07.2012 Адар’я Гуштын, спецыяльна для "ЕўраБеларусі"
Сяргей Лісічонак: Беларускія ўлады дыстанцыянаваліся ад Усходняга партнёрства
  Нацыянальны каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Сяргей Лісічонак распавёў, чаму Беларусь сёлета...

 

Нацыянальны каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Сяргей Лісічонак распавёў, чаму Беларусь сёлета заняла перадапошняе месца па заяўках на ўдзел у форуме, як дзяржава працуе з праграмамі УП і чаму праўрадавыя арганізацыі сёлета не выявілі жадання паехаць на сустрэчу ў Стакгольм. 

 

-         Спадар Сяргей, наколькі актыўнымі сёлета былі беларускія НДА пры падачы заявак на ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства?

-         Насамрэч, калі паглядзець на агульную колькасць заявак, то сёлета іх было пададзена, бадай, менш за ўсё. Ад арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія былі зацікаўленыя ўзяць удзел у будучым Форуме, у 2009 годзе было пададзена 69 заявак з Беларусі, у 2010 годзе, у пік так званай лібералізацыі, у спадзевах на паляпшэнне беларуска-еўрапейскіх стасункаў, было 94 зяўкі, у 2011 – 78. Сёлета атрымалася 56. Што датычыцца сфер інтарэсаў арганізацый,  то яны разнайстайныя. Сярод арганізацый ёсць тыя, якія вызначаюць сябе як сацыяльныя, моладзевыя, экалагічныя, рэсурсова-інфармацыйныя, адукацыйныя, праваабарончыя, краязнаўчыя, культурна-асветніцкія. Такім чынам, мы маем амаль увесь спектр мажлівых сфер інтарэсаў. Адпаведна, выказваем спадзеў, што усе сегменты беларускай грамадзянскай супольнасці будуць прадстаўлены падчас Форуму.

-         Ці можна казаць, што цікавасць беларускіх НДА да Форуму слабее? І ў чым вы бачыце прычыны?

-         Так, сапраўды, цікавасць слабее і гэта бачна нават з агучаных мною лічбаў.  Прычыны спаду цікаўнасці розныя. Самая галоўная – гэта тое, што ў Беларусі праграма Усходняга партнёрства не працуе. Беларускія ўлады дыстанцыянаваліся, не прымаюць у ёй удзел. Таму, калі няма самой праграмы, то і няшмат сфер прыкладання высілкаў для грамадзянскай супольнасці. Бо Форум грамадзянскай супольнасці быў задуманы як вымярэнне для грамадзянскай супольнасці ў праграмах рэфармавання і мадэрнізацыі краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Таксама трэба адзначыць, што пэўныя перасцярогі звязаныя са страхамі па палітызацыі Нацыянальнай платформы ФГС. Гэта  адпужвае пэўную частку арганізацый, якія маглі б выказаць сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў будучым Форуме. Але, паўтаруся, самая галоўная прычына – Беларусь не прымае ўдзел у працы Усходняга партнёрства. Усе сігналы ад УП афіцыйны Мінск проста ігнаруе. Не сакрэт, што ўзаемаадносіны Беларусі і ЕС значна пагоршыліся пасля выбараў напрыканцы 2010 года. Відавочна, гэта негатыўна ўплывае на магчымасць рэалізоўваць сумесныя праекты. Калі сітуацыя зменіцца, і афіцыйныя ўлады пачнуць працаваць у рэгіянальных  і двухбаковых праграмах, калі для грамадзянскай супольнасці, для яе экспертаў, актыву з’явіцца месца і магчымасці для працы, тады мы і атрымаем бум зацікаўленасці і актывізацыю беларускіх НДА. А пакуль што, сапраўды,  па колькасці пададзеных заявак Беларусь выйшла на перадапошняе месца сярод шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства.

-         У 2011 годзе патрапіць на Форум спрабавалі прадстаўнікі праўрадавых грамадскіх арганізацыяў. Ці былі такія спробы сёлета?

-         Сімптаматычна тое, што беларускія праўрадавыя арганізацыі ў гэтым годзе, відавочна, не былі зацікаўленымі патрапіць на Форум грамадзянскай супольнасці УП. Менавіта яны, як ніхто іншы, дакладна ведаюць пра зацікаўленасці дзяржавы. А калі ў дзяржавы няма  зацікаўленасці ўдзельнічаць у разгортванні супрацоўніцтва у межах праграмы Усходняга партнёрства, то дзяржава і не зацікаўлена ў тым, каб мець магчымасць уплываць на рашэнні ў межах праграмы. У тым ліку на рашэнні ў межах Форума грамадзянскай супольнасці. Таму, натуральна, сёлета прадстаўнікоў прадзяржаўных арганізацый не было заўважана. Разам з тым, падчас лібералізацыі, калі ўлады спрабавалі гуляць у паляпшэнне стасункаў з Еўропай, сярод заявак было дастаткова шмат і прадстаўнікоў праўрадавых НДА. 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео