BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцер Дашкевіч чакае новай крымінальнай справы

10.07.2012
Зміцер Дашкевіч чакае новай крымінальнай справы
Личности
Палітычна асуджаны Зміцер Дашкевіч 10 ліпеня напісаў начальніку калоніі дакумант, паколькі прадчувае магчымае завядзенне супраць сябе...

Палітычна асуджаны Зміцер Дашкевіч 10 ліпеня напісаў начальніку калоніі дакумант, паколькі прадчувае магчымае завядзенне супраць сябе новай крымінальнай справы.

Адміністрацыя папраўчай калоніі №13, дзе адбывае пакараньне лідэр “Маладога Фронта”, 6 ліпеня падала матэрыялы на ўзбуджэньне крымінальнай справы за “невыкананне рэжыму калоніі” (ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса) у следчы камітэт. Пра гэта гэта даведалася Наста Палажанка, нарачоная Змітра, якая 10 ліпеня наведала калонію.

Як стала вядома, Зміцер Дашкевіч амаль адразу пасля выхаду ў атрад быў змешчаны ў штрафны ізалятар тэрмінам на 13 дзён. Пазней Дашкевіч даведаўся, што яму дадалі некалькі сутак зняволення ў ізалятары нібыта за правапарушэнні, якія былі здзейсненыя раней. У адказ на магчымае завядзенне новай крымінальнай справы палітвязень напісаў наступны дакумант:

“Начальніку ПК-13

Яўка з павіннаю

Я, Дашкевіч Д.В., прызнаю сябе віноўным у тым, што свядома адмаўляюся выконваць некаторыя патрабаваньні адміністрацыі калёніі, якія лічу незаконнымі.

Каб спрасьціць працу правакатарам, агентам і сьледчаму камітэту, я адмаўляюся выконваць любыя патрабаваньні адміністрацыі любой калёніі ў якой я буду знаходзіцца.

Раю беларускім спэцслужбам асудзіць мяне на максімальны тэрмін, прадугледжаны арт. 411 КК РБ, пры гэтым рыхтуючы на мяне новыя крымінальныя справы ў кожнай новай калёніі.

Зьміцер Дашкевіч

10.07.2012”.

Калі вязня прызнаюць вінаватым па арт. 411, яму могуць дадаць да тэрміну зняволення яшчэ год, паведамляе сайт “Маладога Фронта”. Нагадаем, Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны напярэдадні падзеяў Плошчы-2010, яго асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі па абвіначачванні ў бойцы. Малады чалавек мусіць выйсьці на свабоду 18 снежня 2012.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео