BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За распаўсюд беларускай літаратуры – год хатняй хіміі і штраф у 6,82 тыс. долараў

10.07.2012 Фота svaboda.org
За распаўсюд беларускай літаратуры – год хатняй хіміі і штраф у 6,82 тыс. долараў
Личности
Суддзя Кастрычніцкага суда Мінска Рыта Шаграй 10 ліпеня вырашыла пакараць распаўсюдніка кніг беларускіх пісьменнікаў Аляксея Яўдаху...

Суддзя Кастрычніцкага суда Мінска Рыта Шаграй 10 ліпеня вырашыла пакараць распаўсюдніка кніг беларускіх пісьменнікаў Аляксея Яўдаху абмежаваннем волі на адзін год без накіравання ва ўстановы папраўчага тыпу, прызнаўшы яго вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў буйным памеры.

Апрача таго, на маёмасць кнігара накладзены арышт, ён мусіць сплаціць дзяржаве 57 млн рублёў (6,82 тыс. долараў), у тым ліку 54,54 млн рублёў кампенсавання шкоды і 2,73 млн рублёў дзяржаўнай пошліны.

Пакуль прысуд не пачне дзейнічаць, распаўсюднік кнігаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Таксама прынята рашэнне пра накладанне арышту на манітор, сістэмны блок і прынтар Алеся Яўдахі, пакуль не будзе кампенсаваная згаданая шкода. Апрача таго, прынята рашэнне знішчыць тры пячаткі і 30 кніг “Маладафронтаўцы”, праз якія і пачаўся пераслед кнігара, піша “Наша Ніва”.

“Гэта яўны перабор. У судовым паседжанні мая віна была даказаная не ў тым памеры, як мне інкрымінуюць. Калі лічыць, што доказам віны можа быць толькі эпізод, які пацверджаны сукупнасьцю доказаў — паказаннямі сведак і дадзенымі з Белпошты, прыкладам — то такіх доказаў значна-значна менш. Таму лічу, што гэта ўсё прыцягнута за вушы", - прыводзіць словы Алеся Яўдахі “Радыё Свабода”.

Ён спадзяваўся на апраўдальны вырак ці прынамсі на перакваліфікацыю з крымінальнай адказнасці на адміністрацыйную. “Прысуд мог бы быць меншым.Я ня ўпэўнены на 100%, што буду абскарджваць рашэньне суду, але, верагодна, што буду”, - дадаў Алесь.

Кнігар адзначыў, што, нягледзячы на прысуд, не будзе пакідаць сваёй дзейнасці ў справе распаўсюду кніг і папулярызацыі творчасці беларускіх літаратараў.

“У справе прысутнічае палітычны складнік. Судзяць чалавека, які займаецца распаўсюдам беларускіх кнігаў. Прычым кнігаў, якія не заўсёды можна набыць у кнігарнях. А ў многіх беларускіх гарадах кнігарняў ужо не існуе, калі казаць пра раённыя цэнтры. Алесь Яўдаха прыходзіў на дапамогу людзям. За тое, што рабіў Яўдаха, Міністэрства культуры павіннае яго ўзнагародзіць”, - так пракаментаваў сітуацыю пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які прысутнічаў у судзе.

Алесь Яўдаха распаўсюджваў праз пошту кнігі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча. Пракуратура ў гэтым ўгледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд, ён пачаўся ў 2011 годзе і быў прыпынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася - каля 230), былі зачытаны ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.

Пракурор прасіў пакараць Алеся Яздаху годам хатняй хіміі і 79 млн рублёў штрафу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео