BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улады хочуць знішчыць гістарычны квартал Гродна (Фота, відэа)

10.07.2012 Фота і відэа belsat.eu
Улады хочуць знішчыць гістарычны квартал Гродна (Фота, відэа)
У Гродна збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру, каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі б’юць...

У Гродна збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру, каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі б’юць трывогу: праект выракае на знішчэнне цэлы старажытны квартал.

Паводле праекта, дарога пройдзе за 6 метраў ад сінагогі – помніка архітэктуры XVI ст. “Гродна губляе велізарную частку гістарычнай прасторы. Найперш гэта габрэйскі квартал – увогуле не даследаваны, дзе археалагічныя пошукі зусім не ладзіліся”, - гаворыць гісторык Андрэй Чарнякевіч.

Улады хочуць знішчыць гістарычны квартал Гродна

Транспартная плыня пройдзе ў 6 метрах ад сінагогі

А таксама жыдоўскія могілкі часоў князя Вітаўта, заасфальтаваныя за савецкім часам, па якіх неўзабаве маюць паехаць аўтамабілі. Акрамя могілак, сведчаць спецыялісты, на гэтай тэрыторыі месцяцца ніколі не даследаваныя культурныя пласты Х–ХІІ стст., а таксама рэшткі абарончых вежаў часоў князя Вітаўта і першага паселішча на тэрыторыі гораду. Аднак сур’ёзных навуковых даследаванняў улады не плануюць.

Улады хочуць знішчыць гістарычны квартал Гродна

Гісторык Андрэй Чарнякевіч паказвае, дзе ў гістарычным цэнтры Горадні мае прайсці аўтамагістраль

Краязнаўцы ж папярэджваюць пра новыя экалагічныя праблемы: замест пакуль што зялёнага куточка – бетонныя магістралі, сцёкі ад якіх пойдуць у прылеглую рачулку Гараднічанку, а з яе – у Нёман.

Улады хочуць знішчыць гістарычны квартал Гродна

Экалагічная праблема: сцёкі пойдуць у рачулку Гараднічанку

Членаў мясцовай габрэйскай суполкі, аднак, уладам удалося пераканаць, што праект мае вялікія плюсы. Дыяспары абяцаюць добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол сінагогі ды ўсталяваць помнік расстраляным падчас вайны гарадзенскім жыдам.

Улады хочуць знішчыць гістарычны квартал Гродна

Так сінагога выглядае ўнутры

Менавіта вайною з аўтамабільнымі заторамі некалькі гадоў таму гарадзенскія ўлады тлумачылі і рэканструкцыю стогадовага мосту праз Нёман. Чаканні тады, аднак, не спраўдзіліся: транзітны транспарт хлынуў у гістарычны цэнтр з новаю сілаю, а заторы толькі пабольшалі, нагадвае Белсат.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео