BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Арлоў і Герасімовіч выдалі працяг “Краіны Беларусі”

10.07.2012
Арлоў і Герасімовіч выдалі працяг “Краіны Беларусі”
Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч выдалі працяг сваёй працы «Краіна Беларусь». Новая кніга «Вялікае Княства...

Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч выдалі працяг сваёй працы “Краіна Беларусь”. Новая кніга “Вялікае Княства Літоўскае” аб’ёмам у 400 старонак змяшчае блізу 2000 ілюстрацый, некаторых з іх беларускія чытачы ніколі не бачылі.

Шыкоўна выдадзенае “Вялікае княства” — сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славянаў на беларускіх землях, а сканчаецца сённяшнім днём беларусаў у Летуве.

“Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Кніга знаёміць з жыццём і побытам, вайсковымі перамогамі і культурнымі дасягненьнямі продкаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што найменьні “Літва” і “ліцвіны” на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовамі Беларусі і беларусаў”, - цытуе аўтараў працы “Наша Ніва”.

Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч абяцаюць, што кніга зможа зламаць пэўныя гістарычныя стэрэатыпы, а некаторыя звесткі стануць для чытачоў сапраўднай сенсацыяй.

“У адрозненні ад стваральнікаў “Энцыклапедыі Вялікага Княства Літоўскага”, мы са Змітром Герасімовічам вырашылі не абмяжоўвацца храналагічнымі межамі існавання ВКЛ. Бо пры такім падыходзе па-за зместам кнігі засталіся б вельмі важныя і значныя падзеі і з’явы. Калі гадзіннік Вялікага Княства спыніўся, сама ідэя працягвала існаваць", - расказвае Уладзімір Арлоў.

Ён нагадаў, што ВКЛ было на кароткі час адноўлена ў 1812 годзе, за вяртанне дзяржаўнасці змагаліся паўстанцы ў 1831 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя беларускія нацыянальныя дзеячы на чале з Антонам Луцкевічам выступілі з ідэяй стварэня канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.

“Ці шмат хто ведае, што 24 верасня 1939 года ў актавай зале Віленскай беларускай гімназіі адбылася ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні да Беларусі “на векі вякоў”, дзе прысланыя з Мінска савецкія кіраўнікі выступалі разам з віленскімі беларускімі дзеячамі?  Ці пра тое, што пасля выгнання з тэрыторыі СССР нацысцкіх акупантаў узніклі пэўныя ўмовы для вяртання горада ў склад БССР, у сувязі з чым Літоўская ўрадавая дэлегацыя ездзіла на прыём да Сталіна? Натуральна, ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сучаснай Летувы мы не маем”, - зазначў пісьменнік.

Наклад кнігі — 5000 асобнікаў. Набыць “Вялікае Княства” можна ў кнігароў і ў “Акадэмкнізе”, яе кошт складае 350 тыс. рублёў, што для выдання такога кшталту зусім нядорага.

І яшчэ адна сенсацыя ад Арлова і Герасімовіча: другое дапоўненае выданне кнігі “Краіна Беларусь” выйшла накладам у 3000 асобнікаў і таксама вось-вось з’явіцца ў крамах.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео