BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: У Расіі варта чакаць аналагаў справы Бяляцкага

08.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: У Расіі варта чакаць аналагаў справы Бяляцкага
У Дзярждуму Расіі паступіў законапраект, які ўзмацняе кантроль над некамерцыйнымі арганізацыямі, што маюць замежнае фінансаванне. Калі...

У Дзярждуму Расіі паступіў законапраект, які ўзмацняе кантроль над некамерцыйнымі арганізацыямі, што маюць замежнае фінансаванне. Калі дакумант прымуць, расійскія НДА пачнуць караць “за анцідзяржаўню дзейнасць”, лічыць кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусьУладзімір Мацкевіч.

У прыватнасці, праект закона мае на мэце “забяспечыць адкрытасць і публічнасць у дзейнасці арганізацый, якія выконваюць функцыі замежных агентаў”. У расійскіх экспертаў такая фармулёўка выклікае шмат пытанняў, а намеснік старшыні беларускага Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч разглядае законапраэкт як пагаршэнне становішча расійскіх НДА.

“Тут я пагаджуся з Стэфановічам. І нават скажу, што ў Расіі дзейнічаюць яшчэ больш “крэатыўна”, больш радыкальна. Прапанова, каб усе арганізацыі, што атрымліваюць замежныя гранты (тобок, еўрапейскія і амерыканскія), лічыліся і афіцыйна рэгістраваліся агентамі замежнага ўплыву, - да такога нават беларускі рэжым не дадумаўся! Гэта магчыма толькі ў такой імперскай краіне, як Расія. Бо сённяшні расійскі рэжым шмат чаго запазычвае з беларускага, але ж яшчэ надае яму сваеасаблівы імперскі каларыт. З аднога боку, ён робіць свае законы і нормы больш жорсткімі, а з іншага, калі хочаце, больш вычварэнцкімі", - так пракаментаваў новы законапраект Уладзімір Мацкевіч.

На яго думку, у Расіі можа пачацца пераслед праваабарончых арганізацый, падобна як кіраўнік беларускай “Вясны” Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў, на якія паступала фінансаванне для яго арганізацыі.

“Калі ў Расіі будзе прыняты новы закон, думаю, можна чакаць аналагаў справы Бяляцкага. Можа, не наўпрост так, як у Беларусі, але за нейкую “анцідзяржаўніцкую дзейнасць” - з нагоды, скажам, нерэгістрацыі грантавых грошаў, - мяркуе Мацкевіч. - Гэта, канешне, у першую чаргу будзе тычыцца праваабаронцаў і палітызаваных структур грамадзянскай супольнасці Расіі”.

Некаторыя праваабаронцы, напрыклад, кіраўніца Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева, ужо выказаліся супраць увядзення больш жорсткага кантролю над некамерцыйнымі арганізацыямі.

“Мне вядома, напрыклад, што Людміла Аляксеева, вядомая з савецкіх часоў праваабаронца, сказала: ні ў якім выглядзе яны не будуць рэгістравацца як “агент замежнага уплыву”. То бок, адразу пасля прыняцця новага закона арганізацыя ўступіць у канфлікт з дзяржавай. А чым скончыцца гэты канфлікт? Тым, чым сканчваюцца ўсе канфлікты з дыктатарскімі рэжымамі: вязніцай, ліквідаваннем арганізацый і г.д.”, - нагадвае Уладзімір Мацкевіч.

Разам з тым ён не лічыць, што новымі заканадаўчымі актамі расійскія НДА будуць загнаныя ў сітуацыю, горшую за беларускую: “Думаю, не, у горшую - наўрад ці. Бо расійскія ўлады ўсё ж імкнуцца рабіць выгляд, што іх дзяржава цывілізаваная. Масква больш зацікаўленая ў тым, каб быць прымальный еўрапейцамі, у адрозненні ад беларускага брутальнага рэжыма".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео