BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Рэзалюцыі па Беларусі моцна падтрымліваюць нашу краіну

06.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Рэзалюцыі па Беларусі моцна падтрымліваюць нашу краіну
  Еўрапарламент на сесіі, якая праходзіла ў Страсбургу, асудзіў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. На думку дырэктара Цэнтра...

 

Еўрапарламент на сесіі, якая праходзіла ў Страсбургу, асудзіў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. На думку дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, такія рэзалюцыі міжнарожных структур моцна падтрымліваюць беларускую грамадзянскую супольнасць.

 

У дакуменце, прынятым Еўрапарламентам, выказваецца глыбокая заклапочанасць пагаршэннем сітуацыі з праваабаронцамі ў Беларусі і асуджаюцца любыя пагрозы ў адрас журналістаў і іншых асоб у сувязі з выкарыстаннем імі права на свабоду выказвання меркавання.

Еўрапарламент заклікаў спыніць судовы пераслед журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў і адмовіцца ад рэпрэсіўнай палітыкі. У рэзалюцыі выказваецца шкадаванне, што беларускія ўлады, уводзячы рэпрэсіўныя законы, робяць немагчымай працу журналістаў, выкарыстоўваюць пагрозу крымінальнага пакарання для застрашвання праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

“Натуральна, гэтыя рэзалюцыі маюць сэнс. Яны адлюстроўваюць пэўную пазіцыю міжнародных структур у адносінах да нашай краіны”, - распавёў ён Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

“Спадзяюся, канешне, што гэтыя рашэнні прымаюцца пад увагу і беларускім урадам. Гэта вельмі важна для тых людзей, якія сёння займаюцца ў Беларусі абаронай правоў чалавека і імкнуцца ўсталяваць дэмакратычныя інстытуцыі. Такая сімвалічная падтрымка міжнароднай супольнасці вельмі важная для грамадзянскай супольнасці краіны”, - перакананы эксперт.

Аднак, паводле яго, такая падтрымка можа быць сімвалічнай і толькі. “Міжнародныя арганізацыі ў прынцыпе дастаткова абмежаваныя ў інструмантах свайго ўздзеяння. З Беларуссю, якая амаль цалкам выключаная з міжнародных інстытуцый і структур, іншыя механізмы ўплыву, хаця бы той сама дэманстрацыі пэўнай пазіцыі, вельмі цяжка знайсці. Напрыкад, праз недалучанасць Беларусі да Рады Еўропы грамадзяне нашай краіны не могуць карыстацца інструмантамі Суда па правах чалавека. Вось такая сітуацыя, яе трэба выпраўляць”, - зазначыў Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео