BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаму беларускія НДА маюць больш праблем, чым ва ўсім рэгіёне?

06.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Чаму беларускія НДА маюць больш праблем, чым ва ўсім рэгіёне?
Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС ) ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і Еўразіі, распрацаваны Агенцтвам ЗША...

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС ) ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і Еўразіі, распрацаваны Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці USAID, паказвае, што асяродак, у якім працуюць беларускія АГС, значна горшы ў параўнанні з іншымі дзяржавамі Еўразіі - Расіяй, заходнімі краінамі СНД і Каўказам.

Лепшыя паказальнікі за Беларусь маюць таксама ўсе дзяржавы паўночнага і паўднёвага рэгіёнаў. Наша краіна значна адстае нават ад краін Цэнтральнай Азіі, апярэджвае хіба што толькі па некаторых параметрах Туркменістан і Узбекістан.

Устойлівасць АГС у Беларусі ў 2011 годзе ўскладненая: яна ацэньваецца ў 5,9 балаў. Устойлівасць лічыцца трывалай, калі яе ацэньваюць у 1-3 балы. Тым часам абсалютна ўсе паказальнікі за 2011 год па Беларусі перакрочылі мяжу ў пяць балаў – тобок, устойлівасць АГС ускладненая. Прававы асяродак эксперты ацэньваюць у 6,9 балаў, арганізацыйнае развіццё – у 5,1, фінасавую ўстойлівасць – у 6,5, адвакатаванне – у 5,8, аказанне паслугаў – у 5,5, інфраструктуру – у 5,4, грамадскі імідж – у 5,9.

Пракаментаваць сітуацыю Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” папрасіла кіраўнікоў некаторых беларускіх НДА.

Ірына Жыхар, старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын:

“Я сама некалькі год запар удзельнічала ў ацэнцы па гэтай метадалогіі, якую праводзіць USAID, і лічу, што яна недасканалая, выклікае шмат дыскусій нават унутры той экпертнай супольнасці, якая робіць гэтыя высновы. Каб казаць, на якім месцы можа знаходзіцца Беларусь, гэтай метадалогіі недастаткова, бо яна стандартызаваная, вельмі агульная і не ўлічвае пэўнай спецыфічнасці краіны.

Я не кажу пра тое, што мы павінныя заняць перадапошняе, а не апошняе месца. Сапраўды, умовы працы для трэцяга сектара ў нас вельмі складаныя. Я бы сказала, што нашы праблемы звязаныя з паўсядзённай дзейнасцю арганізацый. Напрыклад, прававыя праблемы - тое, што завецца правам на свабоду асацыяцый. Скажам, за юрыдычны адрас і офіс трэба плаціць, але зарабляць грошы закон аб грамадскіх аб’яднаннях нам забараняе. Не можам наняць працаўнiкоў... Гэта i шмат iншага замiнае зрабiць арганiзацыю ўстойлiвай.

На сёння маем праблему стасункаў з дзяржавай. Часта дзяржаўныя структуры ўспрымаюць заўвагі НДА пра наяўнасць праблем вельмі крытычна - быццам мы кажам, што яны “дрэнна працуюць”. І дзяржава дае каманду-адмашку, ізалюе нас. А насамрэч грамадскі сектар - гэта праца з людскiмi праблемамi, якія заўсёды iснуюць i будуць iснаваць, пакуль на гэтым свеце жывуць людзi. I праблемы трэба вырашаць, цiха i без пафасу, а не таму, што нехта кепска працуе. Дзяржава шмат губляе ад сваёй закрытасцi.

Ёсць праблемы супрацы і ў самім грамадскім сектары: у нас розны ўзровень кампетэнцыі, развіцця, а пляцоўкі для абмеркавання дзейнасці няма. Таксама вялікай праблемай з’яўляецца і тое, што да крытычнага стаўлення ставяцца негатыўна не толькі ў дзяржструктурах, але ў самім грамадскiм сектары”.

Ірына Сухій, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Экадом”:

“Тое, што ў Беларусі такое становішча з няўрадавымі арганізацыямі - гэта відавочна! Пачынаюца праблемы адразу з рэгістрацыі, з фінансавання. Праўда, я не думаю, што на Каўказе сітуацыя значна лепшая за беларускую. Для каўказскіх народаў характэрна больш ганарыцца сваёй краінай, чым скардзіцца, таму, мяркую, шмат якія фактары ў Індэксе не адлюстраваныя. Можа быць, канешне, там нешта рабіць і прасцей. Матэрыяльна забяспечваць НДА, безумоўна, больш магчымасцяў”.

Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”:

“Я не думаю, што ў нас сітуацыя горшая за ўзбекістанскую. Ва Узбекістане непараўнальна горшая сітуацыя з правам, чым у Беларусі. Там усе апазіцыйныя рухі знаходзяцца ў глыбокім андэграўндзе, людзі не маюць магчымасці адкрытай публічнай дзейнасці. У нас усё ж такая магчымасць ёсць. Важным фактарам для ацэнкі прававога асяродка Беларусі ў індэксе як горшага за ўзбекістанскі, мабыць, выступіла наяўнасць крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый. Калі браць краіны рэгіёна, такой адказнасці, сапраўды, фактычна больш нідзе няма, акрамя Туркменістана, Узбекістана і Беларусі.

Расія, Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан, Арменія - там, натуральна, такіх артыкулаў у Крымінальным кодэксе няма. І сітуацыя ў гэтых краінах рэгіёна значна лепшая: ёсць магчымасць рэгістрацыі і дзейнасці няўрадавых арганізацый. У Расіі ў звязку з некаторымі новымі заканадаўчымі актамі сітуацыя пагаршаецца, у тым ліку наконт атрымання фінансавання з-за мяжы. Але ў нас гэта пагоршылася ўжо даўно - і нават крыміналізавана пасля справы кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага. Таму на заканадаўчым узроўні ўмовы, канешне, не спрыяльныя. Ну і практыка таксама не малазначную ролю грае. Хаця, з іншага боку, ва Узбекістане ўсё па-іншаму, што тычыцца практыкі, але, я не сказаў бы, што ад гэтага ў нас сталі больш спрыяльнымі ўмовы для працы няўрадавых арганізацый”.

Аляксандар Каралевіч, старшыня Грамадскага аб'яднання "Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”:

“Я думаю, дадзеныя Індэкса - не выпадковыя. Калі б Беларусь па паказальніках вагалася недзе пасярэдзіне, гэта яшчэ можна было б спісваць на нейкія натуральныя акалічнасці. А калі ўжо так адбываецца, што мы найгоршыя ў рэгіёне - значыць, у такім стане НДА ёсць пэўная зацікаўленасць уладаў ці гэта вынік пэўнай дзейнасці, пэўнай стратэгіі. Вось таму і паказальнікі ў Беларусі такія - выпадкова на найніжэйшым узроўні не апынаюцца”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео