BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Надыходзіць Вялікі фестывальны дзень AD.NAK!

04.07.2012 ЕўраБеларусь
Надыходзіць Вялікі фестывальны дзень AD.NAK!
У чацвер, 5 ліпеня, пройдзе Вялікі фестывальны дзень Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

У чацвер, 5 ліпеня, пройдзе Вялікі фестывальны дзень Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

“Да гэтай даты засталося зусім трошкі, і яшчэ ёсць магчымасць змяніць нешта ў сваіх планах і прыйсці наведаць адну з самых яскравых падзеяў гэтага лета – адукацыйную праграму фестывалю Ad.nak!” – запрашаюць арганізатары.

Заключны дзень фестывалю пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў у Мінску па адрасе пр-т газеты “Праўда”, 11.

А 10-й раніцы пачнецца Адукацыйная праграма, на якую можна запісацца на афіцыйным сайце фестывалю ADNAK.BY. Перад “студэнтамі” выступяць майстры айчыннай рэкламнай галіны: Анастасія Залеская (спецыяліст- вядоўца па маркетынгу і PR праекту RABOTA.TUT.BY), Юра Шуст і Захар Шлімакоў (дызайнеры інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic), Андрэй Халецкі (крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Forte Grey), Вольга Алейнік (дырэктарка агенцтва візуальных камунікацый AVC), Павел Дзядкоў (крэатыўны дырэктар Студыі спецпраектаў PRKVADRAT), Васіль Андрэеў (вядомы беларускі дызайнер, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія).

А 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў  Фестывалю AD.NAK! Як і ў мінулыя гады, адкрыццё цырымоніі мае быць нечаканым і надзвычай арыгінальным.

Пасля арганізатары і сябры журы Фестывалю падзеляцца з журналістамі сёлетнімі поспехамі і няўдачамі на прэс-канферэнцыі, а ўдзельнікі змогуць дазнацца самыя свежыя навіны са сферы рэкламы і маркетынгу адзін ад аднаго ў межах нефармальных зносінаў.

Пасля прэс-канферэнцыі а 18-й гадзіне пачнецца самая прыемная частка – узнагароджанне пераможцаў і прызёраў Фестывалю. Тады можна будзе дазнацца, хто сёлета стане найлепшым ў кожнай з намінацый. Рабіць стаўкі можна ўжо цяпер: на сайце ADNAK.BY ужо абвешчаныя шорт-лісты.

Арганізатары абяцаюць, што цырымонія ўзнагароджвання стане незвычайнай дзеяй з удзелам інтэлектуальных вядоўцаў, альтэрнатыўных выступоўцаў і бязмежнага рэкламнага пазітыву.

У гэтым годзе, дзякуючы партнёру Фестывалю – сервісу Webiring, ад 16-й гадзіны за імпрэзай можна будзе сачыць праз онлайн-трансляцыю на афіцыйным сайце фестывалю ADNAK.BY, а таксама на сайтах арганізатараў – BUDZMA.ORG, MARKETING.BY.

Аднак онлайн-трансляцыя не дазволіць скарыстацца надзвычай цікавымі офлайн-магчымасцямі. Напрыклад, Zniata Studio зладзіць нечаканую фотазону, а кампанія Gluk Media (Літва) – інтэрактыўныя забавы, у якіх зможа прыняць удзел кожны ахвотны. У дворыку Міжнароднага адукацыйнага цэнтру будуць арганізаваныя разнастайныя відовішчы і актыўнасці.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео