BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інваліды ў выбарах удзельнічаць не могуць?

04.07.2012
Інваліды ў выбарах удзельнічаць не могуць?
Новаўвядзеннем на сёлетніх парламенцкіх выбарах стануць адмысловыя бюлетэні для людзей са слабым зрокам. Пра іх распрацоўку паведаміла...

Новаўвядзеннем на сёлетніх парламенцкіх выбарах стануць адмысловыя бюлетэні для людзей са слабым зрокам. Пра іх распрацоўку паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жана Рамановіч. Яна таксама паабяцала, што выбарчыя участкі будуць даступныя для інвалідаў-калясачнікаў. Наколькі была рэалізавана праграма безбар’ернага асяроддзя падчас папярэдніх выбараў, распавёў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

“Для Мінгарвыканакама характэрна выступаць з такімі гучнымі і прыгожым заявамі. Я магу нагадаць, што чатыры гады таму на дзяржаўным тэлебачанні прагучала, што толькі з 2006 года, намякаючы на прэзідэнцкія выбары, пачалася праграма па безбар’ерным асяроддзі. Такое няведанне заканадаўства, звязанага з правамі інвалідаў, з боку сацыяльных службаў і прыводзіць да такіх вось заяваў. Робіцца “адкрыццё Амерыкі Калумбам”, хоць гэта абавязак дзяржавы апошнія 20 год. І варта было б наадварот пакараць людзей, якія не забяспечылі выкананне нормаў закона, а не хваліцца гэтым", - зазначыў ён.

Эксперт нагадаў, што забяспечыць магчымасць людзям прыйсці на выбарчы ўчастак – не прывілей, а абавязак дзяржавы.

"Але абавязак гэты ігнаруецца, таму кожны раз мы сутыкаемся з парушэннямі. Таму казаць, што заява Жаны Рамановіч – гэта вялікае дасягненне, не выпадае. Гэта робіць гонар прадстаўніку камітэта, якая ўпершыню з усіх агучыла праблему даступнасці выбарчых участкаў для інвалідаў, але гэта не робіць гонару камітэту ці гарвыканкаму, таму што гэта трэба было зрабіць 20 год таму", - тлумачыць ён.

Сяргей Драздоўскі не спадзяецца, што на сёлетніх парламенцкіх выбарах участкі сапраўды стануць даступнымі для інвалідаў-калясачнікаў.

“Я б сказаў, што гэта палітычная заява, каб ахапіць яшчэ большую частку выбаршчыкаў, прадэманстраваўшы ім – так, мы пра вас думаем. Бо гэта ж прагучала напярэдадні выбараў, хоць павінна было гучаць і год, і два, і тры гады таму. Так што гэта вельмі ангажаваная заява, тым больш з адсылкай да “Белай Русі”. Лепш было б паклікаць людзей з арганізацый, якія займаюцца правамі інвалідаў і якія шмат год кажуць пра гэту праблему, і абмеркаваць з імі гэта. Трэба проста пачуць іхнія заўвагі і прапановы. А яны з задавальненнем распавядуць, што трэба зрабіць, каб працэс выбараў быў празрыстым, даступным і паўнавартасным для ўсіх. А пакуль гэтага няма, такія заявы ўспрымаюцца як маніпулятыўныя і перадвыбарчыя абяцанкі", - мяркуе эксперт.

Ці лігітымныя выбары, на якія нельга патрапіць?

Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіў маніторынг, які паказаў, што выбарчыя ўчасткі размяшчаюцца выпадковым чынам, найчасцей – у школах.

"Побач стаяць два раўназначныя будынкі. У адзін з іх інвалід можа патрапіць, у другі – не. І вось выбары праводзяць акурат у недаступным будынку. Пра што гэта кажа? Пра тое, што арганізатары нават не задумваюцца пра тое, як інвалід будзе трапляць на выбарчы ўчастак. У такім выпадку, можна ставіць пытанне: ці лігітымныя такія выбары?" – задаецца пытаннем Сяргей Драздоўскі.

Выходзіць, што частка грамадзянаў пазбаўленая права прагаласаваць на сваім выбарчым участку.

"Я нязгодны з практыкай датэрміновага галасавання для людзей з інваліднасцю. Зараз найчасцей адбываецца так – да інваліда дадому прыходзяць чальцы камісіі са скрыняй, каб ён прагаласаваў. Насамрэч гэта прыніжае чалавека з той пазіцыі, што яго пазбаўляюць права на выбар. Я магу галасаваць датэрмінова, але толькі калі я сам так вырашу. У мяне павінен быць выбар – калі аддаць свой голас. Тым больш, прэзідэнт заявіў, што выбары – гэта свята. Чаму ў такім выпадку людзей з інваліднасцю пазбаўляюць свята, прадракаючы на датэрміновае галасаванне?” – не разумее кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Няроўнасць пры балатаванні

З іншага боку, удзельнікі выбараў – не толькі тыя, хто галасуюць, але і тыя, хто балатуюцца.

"Сёння, калі паглядзець працэдурнае пытанне ўдзелу ў выбарах з пункту гледжання высоўвання кандыдатуры чалавека з інваліднасцю, то ўмовы для чалавека з інваліднасцю і без інваліднасці зусім няроўныя. Узяць, напрыклад, сустрэчы з патэнцыйнымі выбаршчыкамі. Зразумела, што невідушчы кандыдат ці кандыдат у інваліднай калясцы не зможа прабегчыся па пад’ездах і паразмаўляць з людзьмі – фізічна не зможа, а не таму, што ён такі дрэнны. І на гэту сітуацыю дзяржава кажа – ну што, калі вы захацелі ўдзельнічаць, тады будзьце на роўных. А якая тут роўнасць?” – абураны Сяргей Драздоўскі.

Разам з тым ён лічыць прагрэсіўным крокам заяву Мінгарвыканкама пра тое, што для людзей са слабым зрокам распрацуюць адмысловыя бюлетэні.

“Аднак, як спецыяліст, магу адзначыць, што зрабіць бюлетэні са шрыфтом Брайля няпроста. Само працэдурнае пытанне галасавання для татальна невідушчага чалавека ўключае некалькі спрэчных пытанняў, якія немагчыма ўрэгуляваць проста надрукаваннем адмысловых бюлютэняў. Напрыклад, таямніца апускання бюлютэня, калі чалавек не бачыць саму скрыню... Хто павінен яму дапамагаць? Як правільна гэта рабіць? Такія пытанні яшчэ не ўрэгуляваныя заканадаўча", - заўважыў Сяргей Драздоўскі.

На яго думку, выбарчыя ўчасткі рэальна зрабіць даступнымі для інвалідаў. На сёння ў Мінску іх пражывае 11,4 тыс., з каторых 2,6 тыс. чалавек з'яўляюцца інвалідамі-калясачнікамі, а 813 вядуць актыўны лад жыцця.

"Калі паставіць сабе за мэту абраць крэтэр даступнасці, то рэалізаваць гэта магчыма. Я не магу сказаць, што адразу на ўсіх выбарчых участках, але на 50% рэальна палепшыць гэту сітуацыю, прычым без укладанняў гіганцкіх сродкаў. Сёння ўжо ёсць памяшканні, даступныя для інвалідаў. Таму загадзя прааналізаваўшы патэнцыял інфраструктуры раёна, не трэба тэрмінова нешта дабудоўваць і ўкладаць дадатковыя сродкі. Мясцовым выканаўчым камітэтам трэба проста пасядзець і падумаць – як правільна выбіраць месца для правядзення выбараў. А Цэнтрвыбаркам, дарэчы, мог бы ўключыць рэкамендацыю для мясцовых уладаў, што памяшканне для выбараў абавязкова павінна быць даступнае для інвалідаў", - цытуе эксперта Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Ён дадаў, што ў заходніх краінах таксама ёсць падобныя праблемы, але там гэта ўвесь час выносіцца на абмеркаванне.

“Сёння ў еўрапейскай праграме інтэграцыі людзей з інваліднасцю самым першым пунктам стаіць інтэграцыя ў палітычнае жыццё. Калі робіцца зрэз палітычнага жыцця і там няма інвалідаў, значыць, там дрэнная праца па інтэграцыі. Няма краіны, каб усё было ідэальна, але адрозненне ў тым, што ў краінах ЕС гэта разумеюць, прызнаюць памылкі і гатовыя іх вырашаць. Там прыслухоўваюцца да людзей з інваліднасцю. Калі няма фінансаў, прапануюць дамаўляцца. У нас жа працэсу перамоваў паміж чыноўнікамі і інвалідамі няма", - канстатуе Сяргей Драздоўскі.

Парламент праігнараваў Канвенцыю па правах інваліднаў

На сёння ў парламенце няма прадстаўнікоў арганізацыяў, якія займаюцца правамі інвалідаў.

“Адсутнасць людзей з інваліднасцю, гатовых адстойваць інтарэсы і быць адказнымі перад гэтай групай насельніцтва, у заканадаўчай уладзе – вялікі недахоп не толькі для грамадства, але і для дзяржаўных органаў. Яны сёння няздольныя эфектыўна працаваць, каб вырашаць праблемы інваліднасці. Калі ўзяць парламент ХІІ склікання, то тады была квота для грамадскіх арганізацыяў, якія займаюцца праблемамі інвалідаў. Штучна была прадастаўлена магчымасць трапіць у заканадаўчую ўладу. І гэта было апошняе скліканне, дзе была фармальна прадстаўлена супольнасць людзей з інваліднасцю. Менавіта тады былі прынятыя законы, якія сёння эфектыўна дзейнічаюць у адносінах да інвалідаў. У Палаце прадстаўнікоў папярэдняга склікання камісію па працы, сацыяльнай абароне, справах інвалідаў і ветэранаў узначальваў Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі. Ён мае інваліднасць, з’яўляецца ветэранам Афганскай вайны. Вось ён упрынцыпе не адсоўваў ад сябе інваліднаў", - узгадвае Сяргей Драздоўскі.

“У цяперашнім парламенце нікога не было. У выніку парламент фактычна праігнараваў Канвенцыю па правах інваліднаў, усе прапановы буйных грамадскіх арганізацый, якія займаюцца гэтай праблематыкай, былі праігнараваныя. Былі сустрэчы, абмеркаванні, але яны былі абсалютна пустымі. Дэпутаты, якія сёння ёсць, абсалютна свабодныя ў абавязальніцтвах перад інвалідамі. Некаторыя ў жорсткай форме адпраўляюць, некаторыя ў мяккай. Але калі ўзяць апошняе скліканне, то ў плане вырашэння праблемаў інвалідаў гэта быў поўны правал. Тое, што прымалася, гэта былі дэградацыйныя меры. Ніводнай станоўчай парламенцкай ініцыятывы ў гэтай сферы не было", - дадаў эксперт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео