BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі развіваюцца горш як у Азербайджане

04.07.2012 ЕўраБеларусь
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі развіваюцца горш як у Азербайджане
Асяродак, у якім працуюць беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, значна пагоршыўся ў 2011 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Асяродак, у якім працуюць беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, значна пагоршыўся ў 2011 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Як адзначаюць аўтары Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2011 год, па выніках масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыяў выбараў улады прынялі шэраг рэпрэсіўных законаў, пашырылі адміністратыўныя перашкодыі, узмацнілі ціск на актывістаў і АГС.

 

 

 

 

 

Устойлівасць АГС у Беларусі ў 2011 годзе ацэньваецца ў 5,9% балаў

Устойлівасць АГС у Беларусі ў 2011 годзе ацэньваецца ў 5,9% балаў. Устойлівасць лічыцца трывалай, калі яе ацэньваюць у 1-3 балы, а калі ў 3-5 балаў - устойлівасць развіваецца. Тым часам абсалютна ўсе паказальнікі за 2011 год па Беларусі перакрочылі мяжу ў пяць балаў – тобок, устойлівасць АГС ускладненая. Так, прававы асяродак эксперты ацэньваюць у 6,9 балаў, арганізацыйнае развіццё – у 5,1, фінасавую ўстойлівасць – у 6,5, адвакатаванне – у 5,8, аказанне паслугаў – у 5,5, інфраструктуру – у 5,4, грамадскі імідж – у 5,9.

Устойлівасць АГС у Беларусі ў 2011 годзе ацэньваецца ў 5,9% балаў

З 2000 года найлепшыя паказальнікі па ўстойлівасці АГС, прававому асяродку, фінансавай устойлівасці, адвакатаванні і грамадскаму іміджу ў краіне былі зафіксаваныя ў 2002 – тады яны складалі 5,3, 6,5, 5,7, 5,4 і 5,2 бала адпаведна. Арганізацыйнае развіццё перажывала найлепшыя часы ў 2004 годзе, дасягнуўшы адзнакі ў 4,6 бала. Аказанне паслугаў мела найлепшую адзнаку ў 4,9 бала, гэта было ў 2002 і 2004 годы. Інфраструктура Беларусі найбольш спрыяльнае становішча займала ў 2001-2002 гадах з ацэнкай у 4,5 бала.

У параўнанні з іншымі дзяржавамі Еўразіі (Расіяй, заходнімі краінамі СНД і Казказам), Беларусь знаходзіцца ў найгоршым становішчы. Так, перадапошняе месца па ў рэгіёне па ўсіх паказальніках займае Азербайджан. Вышэйшыя паказальнікі за Беларусь маюць таксама ўсе краіны паўночнага і паўднёвага рэгіёнаў.

Устойлівасць АГС у Беларусі ў 2011 годзе ацэньваецца ў 5,9% балаў

Устойлівасць АГС у Беларусі ў 2011 годзе ацэньваецца ў 5,9% балаў

Наша краіна апярэджвае хіба што толькі некаторыя краіны Цэнтральнай Азіі. Так, арганізацыйнае развіццё ў горшым становішчы за беларускае маюць Туркменістан і Узбекістан (5,3 і 5,5 бала), адвакатаванне ў Туркменістане ацэньваюць у 6 балаў, ва Узбекістане – у 5,9 бала. Інфраструктура Узбекістана развітая толькі на 5,6 бала. Аднак па ўсіх астатніх паказальніках Беларусь значна адстае ад краін Цэнтральнай Азіі.

Даведка: Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГСІУ) з’яўляецца галоўным інструмантам вымярэння прагрэса грамадскага сектараў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і Еўразіі (E&E рэгіён). Індэкс адсочвае прагрэс грамадскага сектара ў 29 краінах цягам апошніх 15 год. Доследы закранаюць агулам варункі, якія спрыяюць развіццю грамадзянскай супольнасці. Кожнае вымярэнне рэйтынгуецца паводле сямібальнай шкалы, дзе 1 паказвае на вельмі прагрэсіўны ўзровень, а 7 – на нізкі ўзровень развіцця. Індэкс распрацаваны Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці ў партнэрстве з мясцовымі арганізацыямі ў кожнай з тых краін, дзе праходзяць вымярэнні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео