BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Акудовіч: Святкаванне 3 ліпеня - чыстая палітыка

03.07.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Валянцін Акудовіч: Святкаванне 3 ліпеня - чыстая палітыка
  Пасля рэферэндума 1996 года афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусі перанеслі на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў...

 

Пасля рэферэндума 1996 года афіцыйны Дзень незалежнасці Беларусі перанеслі на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў. Філосаф Валянцін Акудовіч падзяліўся з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” сваімі думкамі пра сэнс гэтага свята.

 

– Ці вы лічыце слушным перанос святкавання незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня?

– Не, я думаю, гэта абсалютна не правільна. Але палітычна мэтазгодна менавіта для сённяшняй удалы.

– Чаму мэтазгодна?

– Таму, што гэтай ўладзе трэба было адсекчы ад Беларусі яе гістрыю. Па-першае, сюжэт з БНР, які, бясспрэчна, прэтэндуе на Дзень незалежнасці. Шчыра кажучы, я думаю, што некалі менавіта 25 сакавіка і стане Днём незалежнасці. І гэта будзе сапраўды справядліва! А 3 ліпеня - проста палітычны выкрунтас. Хаця, магчыма, і да яго народ прызвычайваецца, не надта задумваючыся. Але штучнае ёсць штучнае.

Бо звязваць Дзень незалежнасці толькі з перамогай над германцамі ў Вялікай Айчыннай вайне - гэта, калі заўгодна, нават прыніжэнне беларусаў у іх тысячагадовым шляху да незалежнасці! Тым больш, што гэта не нашая ўласная перамога. Ясна, што мы ўдзельнічалі ў ёй разам с сусветнай супольнасцю, але, зноў жа, сюжэт тут значна больш складаны, паколькі па-рознаму і ў розных накірунках быў наш удзел.

– Тобок, асноўная мэта пераносу Дня незалежнасці на 3 ліпеня - адцягнуць увагу беларусаў ад святкавання Дня волі 25 сакавіка?

– У прынцыпе, так, але больш шырока. А менавіта - адцягнуць увагу ад той гісторыі, якая папярэднічала нашай сучаснай гісторыі. Уладам вельмі хацелася звязаць гісторыю тысячагадовай краіны Беларусь толькі з савецкім часам. І больш за тое - з другой яго паловай.

Гэта чыста палітычны акт, звязаны з паноўнай ідэалогіяй, з уяўленнем Аляксандра Лукашэнкі пра гісторыю Беларусі. А для самой Беларусі 3 ліпеня як Дзень незалежнасці дачынення ніякага не мае, акрамя таго, што гэта быў дзень вызвалення Мінска. А вось гэта ўжо, бясспрэчна, належыць нашай гісторыі. Мінск на свой дзень горада мае правы. Нават абавязаны святкаваць.

А Беларусь не была вызваленай 3 ліпеня. Ну і ўвогуле, Беларусь - гэта не Мінск, не толькі Мінск. І перанос свята незалежнасці на 3 ліпеня - гэта валюнтарысцка-палітычнае рашэнне.

– Як гэтае свята ўспрымаюць простыя грамадзяне? Ці тыя, хто прымае ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах, задумляюцца пра незалежнасць - ці проста прыходзяць пагуляць ды напіцца?

– Адназначна! За мінулыя стагоддзі ніхто не адмянаў знакамітай тэзы, сфармуляванай яшчэ рымлянамі: Хлеба і відовішчаў! Чалавеку патрэбны хлеб, у меншай ступені - відовішчы. А ўжо ў якім фармаце, да чаго яны адсылаюць - гэта справа другога парадка…

Таму людзі лiчаць: ну што ж, Дзень незалежнасці дык Дзень незалежнасці! Затое арганізаваная масавая гулянка. Ну і чаму ж не пагуляць? Я гэтых людзей разумею! Няўжо павінныя ўсе як я ці пэўнае кола інтэлектуалаў усё пралічваць на шалях гісторыі Вялікага часу?

– Ці праглядаецца за апошнія гады нейкая тэндэнцыя на заняпад культуры, разумення, чаму наагул сабраліся? Ці, можа, людзі наадварот сталі больш свядомымі?

– Я думаю, у гэтым плане нічога не змянілася. Але тыя, каго называюць свядомымі, шчырымі беларусамі, напачатку ўспрымалі гэтае свята рэзка адмоўна. Усе, хто толькі мог, у гэтыя дні з’язжалі з горада. Прычым не арганізавана, а гэта быў натуральны стыхійны пратэс супраць вялікай гістарычнай няпраўды.

Зараз, мне здаецца, такога актыўнага супраціву асабліва няма. Але з тых шырокіх колаў, з якімі я так ці інакш хаўрусую, я не ведаю ніводнага чалавека, каб хоць адзін адзначаў гэтае свята. Так што, хутчэй, сітуацыя вось такой і застаецца.

– Свядомыя беларусы часта ў жарт называюць 3 ліпеня “днём залежнасці”. У мінулым годзе святкаванне скончылася масавымі затрыманнямі. Наколькі рэальна афіцыйнае свята незалежнасці Беларусі пераўтварылася ў сімвал татальнага кантралявання ўладай сваіх грамадзянаў?

– Гэтых сімвалаў зараз столькі, што не ведаеш, які выбіраць! Але, дарэчы, гэта добрае пытанне... Я думаю, 3 ліпеня сталася адным з падобных сімвалаў - мачыма, адным з найбольш шырокамасштабных. Таму што рэпрэсуюць, хапаюць і дазваляюць біць - гэта паўсюль, дзе толькі можна і дзе нельга. Але 3 ліпеня ў сілу сваёй масштабнасці можна назваць адным з першых сімвалаў палітычнага здзеку, бо гэта здзек менавіта з нашай гісторыі, з таго Вялікага часу, з жывога жыцця.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео