BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Нацплатформа не можа існаваць без зразумеласці таго, якім шляхам яна будзе развівацца

28.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Нацплатформа не можа існаваць без зразумеласці таго, якім шляхам яна будзе развівацца
Чакаецца, што на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства, якая пройдзе 29-30 чэрвеня,...

Чакаецца, што на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства, якая пройдзе 29-30 чэрвеня, яе ўдзельнiкi абмяркуюць і прымуць канцэпцыю развіцця і дзейнасці НП ФГС УП. Што прадстаўляе з сябе гэтая кацэпцыя, распавёў кіраўнік Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка.

“Для таго, каб далей развівацца, Нацыянальнай платформе патрэбная больш зразумелая і вызначаная прышласць. Менавіта гэтую задачу вырашае канцэпцыя, прыняццё якой чакаецца падчас канферэнцыі. У ёй апісваюцца разнастайныя аспекты далейшага жыцця і дзейнасці НП. Такія пытанні, як прыярытэты на бліжэйшы перыяд часу, прынцыпы прыняцця рашэнняў і іншыя істотныя моманты, якія маглі бы надаць яшчэ адзін крок ступені арганізаванасці суб’ектаў, аб’яднаных на базе Нацыянальнай платформы”, - тлумачыць ён.

“Выклікам з’яўляецца тое, што мы хацелі б у ідэале  прадставіць на канферэнцыі ўзгоднены праект канцэпцы ад імя Часовага каардынацыйнага камітэта. На жаль, з прычыны недахопу часу і пэўных разыходжанняў у бачаннях мы не ўпэўненыя, што адбудзецца менавіта так”, - дадаў кіраўнік “ЕўраБеларусі”.

Няма ўпэўненасці, па-першае, што на канферэнцыі будзе прадстаўленая ўжо першапачатковая ўзгодненая канцэпцыя. Па-другое, калі будзе прадстаўлены падыход “ЕўраБеларусі” да далейшага развіцця, невядома, наколькі яго будуць падзяляць іншыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы.

“Мы бычым, што гэта, хутчэй за ўсё, не будзе праблемай. Чакаем, што большасць арганізацый і ініцытыў (а іх на сёння у Нацыянальную платформу уваходзіць 58), у прынцыпе, падтрымае асноўныя рысы канцэпцыі, падрыхтаванай намі”, - кажа Улад Вялічка.

Перад Нацыянальнай платформай застаюцца нявырашаныя дылемы

З іншага боку, ёсць і крытычныя заўвагі, датычныя, прыкладам, набора кола пытанняў, за якія бярэ на сябе адказнасць Нацыянальная платформа.

“Ці гэта рэпрэзентатыўны орган грамадзянскай супольнасці - ці ўсяго толькі камунікацыйная пляцоўка? Вось такія дылемы, як ні прыкра, дагэтуль не ўзгодненыя. Калі не атрымаецца гэта зрабіць за апошнія дні да канферэнцыі, прыйдзецца вырашаць дадзеныя пытанні непасрэдна там. Бо трэба выбіраць пэўныя альтэрнатывы далейшага развіцця, Нацплатформа не можа існаваць без яснасці, зразумеласці таго, якім шляхам яна будзе развівацца надалей”, - заўважыў эксперт.

Іншае спрэчнае пытанне - ці абмяжоўваецца сфера дзейнасці Нацыянальнай платформы выключна пытаннямі Усходняга партнэрства, ці яна пашыраецца таксама да еўрапейскага дыялога да мадэрнізацыі, а можа, і шырэй?

“ЕўраБеларусь” хацела бы бычыць гэта максімальна шырока, а некаторыя нашы партнэры кажуць: “Мы не гатовыя”, - распавёў Улад Вялічка.

Няма прычынаў працаваць фармальна

Таксама застаецца нявырашаным пытанне механізмаў прыняцця рашэнняў: ці каардынацыйны камітэт будзе фармавацца на падставе прадстаўніцтва ад працоўных групаў, якія апісаныя ва Усходнім партнэрстве, ці не будзе прывязаным да УП, а складзеца з актыўнай часткі ўдзельнікаў, гатовых рухаць Нацплатформу наперад.

“Мы бачым, што не мае сэнсу ўводзіць прынцып, згодна якому ў камітэт уваходзяць людзі з працоўных групаў. Таму што працоўныя групы дэ-факта не працуюць! На якой падставе, гэткім чынам, фармальна ісці? Лепей браць жывых, актыўных асоб, якія сапраўды рухаюць наперад грамадска-палітычны дыялог у краіне. У тым ліку - па пытаннях беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва”, - перакананы кіраўнік “ЕўраБеларусі.

“Ну і пытанне рэпрэзентатыўнасці Нацыянальнай платформы. НП прадстаўляе беларускую грамадзянскую супольнасць, але некаторы кажуць: “Мы ж не можам прадстаўляць усю супольнасць, бо яна гэтак вялікая, а нас гэтак мала”. Таму варта ўзгадняць, што значыць прадстаўляць грамадзянскую супольнасць Беларусі, ці патрэбны для гэтага “мандат”, ці ўсё павінна адбывацца па факту - хто працуе, той і прадстаўляе, таму што яму ёсць што сказаць і прапанаваць”. Мне і маім калегам ў “ЕўраБеларусі” бліжэй другі варыянт, ён больш просты, рэалістычны, а таксама менш бюракратызаваны, - дадаў Улад Вялічка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео