BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Частка праваабаронцаў таксама байкатуе выбары

28.06.2012 Валер Каліноўскі, Радыё Свабода
Частка праваабаронцаў таксама байкатуе выбары
О нас в медиа
Няўрадавая арганізацыя Цэнтар прававой трансфармацыі з Мінска заявіла сёння, што будзе ігнараваць кампанію па выбарах у Палату...

Няўрадавая арганізацыя Цэнтар прававой трансфармацыі з Мінска заявіла сёння, што будзе ігнараваць кампанію па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Кіраўнік цэнтру Алена Танкачова назвала гэтыя выбары "бессэнсоўным хаосам".

У той час як Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінскі камітэт абвясцілі кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары", у рамках якой будуць сістэмна сачыць за выбарчай кампаніяй на ўсіх яе этапах і рыхтаваць справаздачы, кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова заявіла пра супрацьлеглую пазыцыю:

"Мы не будзем рабіць нічога спецыяльнага для гэтай выбарчай кампаніі, бо не лічым яе эфектыўнай. Мы працягнем займацца пытаннямі свабоды сходаў і асацыяцый і фіксаваць парушэнні, якія, як правіла, узрастаюць у перыяд электаральных кампаній адносна палітычных правоў і свабод, а таксама працягнем працу па маніторынгу судаў у выпадку, калі якія-колечы грамадзянскія актывісты трапяць пад пераслед з боку праваахоўных органаў".

Алена Танкачова не хоча называць такую пазіцыю байкотам: "Палітычны водападзел паміж байкотам і ўдзелам мне падаецца смешным, наіўным і шкодным. Мы не байкатуем, мы робім сваю працу і не адцягваем увагі на гэты бессэнсоўны хаос".

Намесьнік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч лічыць рознагалоссі сярод праваабаронцаў у пытанні маніторынгу выбараў нармальнай з'явай. А сваю пазіцыю тлумачыць паслядоўнасцю, бо "Вясна" назірала за ўсімі выбарчымі кампаніямі апошняга часу, якія адбываліся ў Беларусі:

"Мы не ўдзельнічаем у выбарах, мы назіраем за працэсам, які адбываецца ў краіне, які называецца выбарамі і будзе адбывацца незалежна ад таго, будзе ў іх хтосьці ўдзельнічаць ці не. Калі мы хочам ацаніць, што гэта такое, наколькі гэта было справядлівым, то за гэтым трэба назіраць. Мы ў любым разе будзем назіраць, незалежна ад таго, будзе байкот выбараў ці не. Тут жа яшчэ вельмі важна і тое, наколькі свабодна маглі агітаваць за байкот тыя суб’екты, якія яго абвясцілі".

Тым часам Цэнтр прававой трансфармацыі да выбараў плануе запусціць адмысловы праект для мабільных тэлефонаў - праграмны дадатак праваабарончага зместу на базе платформы "Андроід", распавяла актывістка арганізацыі Аліна Курленка. Паводле яе слоў, такі мабільны дадатак прыдасца ў сітуацыях, падобных да той, якая здарылася 19 снежня 2010 года, і не толькі. У ім будзе ўся патрэбная інфармацыя на выпадак арышту ці якой іншай праблемы:

"Мабільны дадатак будзе ў інтэрнеце, чалавек зможа спампаваць яго сабе на тэлефон. Як правіла, пакуль ты едзеш у аўтазаку і ў цябе не забралі тэлефон, ты яшчэ маеш магчымасць паглядзець нейкую асноўную інфармацыю, тэлефоны журналістаў, напрыклад, і паведаміць: затрымалі, вязуць".

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео