BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Прадвыбарчая кампанія – гэта мышыная вазня

27.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Прадвыбарчая кампанія – гэта мышыная вазня
  Некаторыя палітычныя сілы Беларусі вырашылі прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ў краіне ўвосень. Іншыя, наадварот,...

 

Некаторыя палітычныя сілы Беларусі вырашылі прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ў краіне ўвосень. Іншыя, наадварот, выступаюць за байкот. Чаму так атрымалася і да чаго гэта можа прывесці, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” патлумачыў кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

 

“З палітычных сілаў на выбары ідуць Аб’яднаная грамадзянская партыя, БНФ і беларуская партыя левых “Справядлівы свет”. Дакладна не падтрымліваюць ідэю ўдзелу і байкатуюць выбары аргкамітэт партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, “Беларускі Рух” Віктара Івашкевіча, і грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава”, - нагадаў ён.

Да байкоту таксама заклікала Рада беларускай інтэлігенцыі. “Але Рада інтэлігенцыі не з’яўляецца палітычным суб’ектам, гэта хутчэй грамадская ініцыятыва. Удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у выбарах – увогуле не іх справа”, - мяркуе Андрэй Ягораў.

Беларускія выбары – гэта не палітыка

Такую думку ён тлумачыць тым, што выбары ў Беларусі не маюць дачынення да палітыкі.

“Чым павінна займацца інтэлігенцыя? Клапаціцца пра палітыку? Так! Але што з’яўляецца палітыкай і што – не? У дадзеным выпадку выбары ў Беларусі, канешне, не палітыка. Ну якія адносіны беларускія выбары маюць да палітыкі? Усе словы, якімі мы карыстаемся ў дачыненні да выбарчай сістэмы Беларусі, значаць зусім іншае, чым прынята. Выбары ў беларускі парламент – гэта прызначэнне. Дарагая працэдура прызначэння новага складу дэпутатаў парламента”, - перакананы эксперт.

Асноўныя палітычныя сілы ў краіне ўжо вызначыліся з пазіцыяй наконт удзелу-няўдзелу ў выбарах. “Астатнія, у прынцыпе, з’яўляюцца маргінальнымі, ад таго, вырашылі яны ці не вырашылі, нічога не залежыць. Уласна кажучы, як і ад гэтых, якія вырашылі байкатаваць ці ўдзельнічаць - ад іх таксама нічога не залежыць”, - даводзіць суразмоўца.

Ён лічыць, што беларуская апазіцыя не здольная выкарыстаць парламенцкія выбары для вырашэння сваіх задач.

“Сама сітуацыя выбараў ужо прайграная. Перадвыбарчую сітуацыю можна было выйграць, калі б апазіцыя дасягнула нейкай ступені кансалідацыі асноўных сілаў. Тады на выбарах можна было бы вырашаць шэраг прагматычных задач для апазіцыі. Напрыклад, гэта падвышэнне ўплыву прыхільнікаў да 20-30%, прапанова грамадству пэўнай кансалідацыі групы людзей, якія рэпрэзентуюць нейкія стратэгіі зменаў у краіне. Але, паколькі яны ні аб чым не дамовіліся і мы назіраем расцярушынасць усіх па розных лагерах, дык і ніякіх задач на гэтых выбарах яны вырашыць не могуць”, - кажа аналітык.

Мышыная валтузня

Зараз склалася даволі нетыповая для Беларусі сітуацыя, калі палітычныя сілы падзяліліся адносна ўдзелу і няўдзелу ў выбарах прыблізна пароўну. Аднак прапорцыі прыхільнікаў байкота і тых, хто будзе вылучацца, не мае зараз ніякага значэння, перакананы Андрэй Ягораў.

“Сітуацыя заключаецца ў тым, што няма ніякай розніцы: ісці на выбары, байкатаваць… Гэта як не мела сэнсу без вырашэння задачы кансалідацыі, так і не мае. Калі б такая кансалідацыя была, дык абсалютна не важна, якое рашэнее было бы прынятае, альбо аб байкоту, альбо аб удзеле. Галоўнае – каб рашэнне было кансалідаваным, тады можна было бы дасягаць прагматычных задачаў. Зараз нічога зрабіць нельга. Увогуле няма ніякага значэння, хто зараз што робіць. Гэта – мышыная вазня!” - падкрэсліў эксперт.

Паводле яго, сёння належыць займацца рэальнымі справамі, “а не звяртаць увагу на нейкія выбары”.

“Трэба заняцца вырашэннем тых задач, якія не былі вырашаныя раней. На позве дня стаіць тая самая альтэрнатыўная праграма зменаў, альтэрнатыўныя сілы ў Беларусі. Трэба выводзіць у палітычную прастору асобаў, на якіх маглі бы арыентавацца шэраговыя грамадзяне, да якіх бы яны мелі давер, пазітыўны рэйтынг якіх несупынна падвышаўся бы. Каб людзі бачылі альтэрнатыву Лукашэнку. Трэба займацца пытаннямі рэарганізацыі і ўзмацнення патэнцыялу структур грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі да зменаў”, - давёў Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео