BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Збітага міліцыянтамі падлетка аштрафавалі на 250 долараў

27.06.2012 Фота svaboda.org
Збітага міліцыянтамі падлетка аштрафавалі на 250 долараў
У Калінкавічах аштрафавалі раней збітага міліцыяй 17-гадовага Кастуся Рудзеню, а таксама яго сяброўку Наталлю Мальшакову.

У Калінкавічах аштрафавалі раней збітага міліцыяй 17-гадовага Кастуся Рудзеню, а таксама яго сяброўку Наталлю Мальшакову.

Камісія па справах непаўнагадаовых Калінкавіцкага райвыканкаму 26 чэрвеня пастанавіла аштрафаваць Наталлю Мальшакову на 2 млн рублеў, а Кастуся Рудзеню — на 2,1 млн рублёў. Кожны штраф прыблізна складае 250 долараў, перадае “Радыё Свабода”.

На падставе міліцэйскіх рапартаў і апытаньняў Натальлю абвінавацілі ў тым, што яна ў інтэрнэце ў камэнтары наконт збіцьця міліцыяй свайго 17-гадовага сябра “наўмысна абразіла нецэнзурнымі словамі супрацоўнікаў міліцыі пры выкананьні імі службовых паўнамоцтваў”.

Кастусю паставілі ў віну з’яўленьне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, арганізацыю бойкі і непадпарадкаванне міліцыі. Апрача таго, яму вынесьлі 2 папярэджанні паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Кастуся Рудзеню збілі ў дзяржаўнае свята 1 мая. На вачах у сотняў сведак супрацоўнікі міліцыі ўтрымлівалі маладога чалавека, які ляжаў у лужыне крыві. Непаўнагадовы пасля “зносінаў” з ахоўнікамі правапарадку быў дастаўлены ў лякарню з пераломам шыі, дыхаць самастойна ён не мог, твар быў знявечаны.

Яго брат Аляксандар Рудзеня засведчыў, што позірк аднаго з праваахоўнікаў “быў накіраваны ў нікуды”, сам мужчына не звяртаў увагі на шматлікія просьбы мінакоў адпусціць хлопца, адно загадваў падначаленым адганяць людзей ад месца здарэння.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео