BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Хадарэнка: Свабоду немагчыма імітаваць

26.06.2012 Глеб Мартынаў, ЕўраБеларусь
Ірына Хадарэнка: Свабоду немагчыма імітаваць
Личности
«Беларуская літаратура сёння мала запатрабаваная ў свеце пераважна з-за адсутнасці належнай колькасці перакладаў нашых аўтараў на...

Беларуская літаратура сёння мала запатрабаваная ў свеце пераважна з-за адсутнасці належнай колькасці перакладаў нашых аўтараў на асноўныя еўрапейскія мовы, а ў сваёй краіне часткова з-за таго, што прадстаўнікі сучасных медыяў слаба адрозніваюць sacrum літаратуры ад profanum макулатуры”, – такое меркаванне выказала падчас літаратурнага спаткання ў культурнай сталіцы Польшчы паэтка Ірына Хадарэнка.

У папулярнай кракаўскай кнігарні-кавярні “Massolit Books” прайшла чарговая прэзентацыя зборніка вершаў і перакладаў Ірыны Хадарэнка пад назвай “Свядомаграфія”. Дзве папярэднія прэзентацыі адбыліся ў беларускай і польскай сталіцах, што не дзіўна, бо, як сведчыць у адным з вершаў сама аўтарка: “Маё грамадзянства – Вялікае Княства, мой родны абшар – ад Варшавы да Мінска”.

Паслухаць вершы і павіншаваць паэтку з днём нараджэння прыйшлі мясцовыя аматары прыгожага пісьменства, а таксама этнічныя беларусы, што жывуць у Кракаве. “У гэты дзень прыходзяць у свет пісьменнікі-нонканфармісты, аб чым красамоўна сведчыць творчасць Асаму Дадзая, Васіля Быкава і Салмана Рушдзі,” – падкрэсліла паэтка.

У літаратурным спатканні таксама ўзяў удзел паэт Павел Надольскі, які прадставіў на суд слухачоў як уласныя творы, так і пераклады на беларускую мову вершаў Цыпрыяна Норвіда і Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай.

Смелая і пранікнёная лірыка, што гучала падчас мерапрыемства, спрычынілася да ўзнікнення нефармальнай дыскусіі аб асноўных трэндах у айчыннай літаратуры, стварэнні адзінай еўрапейскай культурнай прасторы і неабходнасці адстойвання свабоды думкі і слова.

Мы жывем у часы татальнай імітацыі, – засведчыла Хадарэнка. – Імітуецца ўсё: ад кампанентаў прадуктаў харчавання да выбараў і нават кахання. Але свабода – гэта, мабыць, адзіная рэч, якую немагчыма імітаваць, немагчыма замяніць яе чымсьці штучным. Яна альбо ёсць альбо яе няма”.

Арганізатарам імпрэзы выступіла Беларускае Таварыства ў Кракаве, якому выступоўцы пажадалі сталець, мацнець і ператварацца ў аналаг таго магутнага зубра, пра якога напісаў паэму (дарэчы, упершыню надрукаваную менавіта ў Кракаве) наш славуты зямляк Мікола Гусоўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео