BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Арт Сядзібу» пазбаўляюць памяшкання

26.06.2012
«Арт Сядзібу» пазбаўляюць памяшкання
Дырэктару культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Паўлу Белавусу загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая...

Дырэктару культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Паўлу Белавусу загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая творчая ўстанова.

Адпаведны пісьмовы загад Паўлу Белавусу 25 чэрвеня ўручыла кіраўніцтва прадпрыемства «Гарызонт», дзе «Арт Сядзіба» арандуе памяшканьне ад сьнежня 2011 году, паведамляе «Радыё Свабода».

Як распавёў «Свабодзе» Павал Беларус, арандадаўцы патлумачылі сваё рашэньне тым, што нібыта гаспадары «Арт Сядзібы» парушаюць правілы пажарнай бясьпекі і прапускны рэжым, а наведнікі ўстановы шмат кураць.

У сапраўднасьці прычыны адмовы арэнды зусім іншыя, лічыць Павал Белавус:

«Арт Сядзіба» заўсёды пазыцыянавала сябе як беларускамоўны моладзевы асяродак. За сем месяцаў нашай дзейнасьці ў «Арт Сядзібе» адбылося больш за сто творчых імпрэзаў — гэта кінапаказы, літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы і моладзевыя дыскусіі. У нас пабывалі тысячы чалавек, і дагэтуль мы не атрымлівалі ніякіх заўвагаў. Мы не засакрэчвалі сваю дзейнасьць і адкрыта паведамлялі і давалі абвесткі пры свае імпрэзы ў сацыяльных сетках. Гэткім чынам у нас зьбіралася вялікая колькасьць грамадзка актыўнай моладзі. І сустрэчы зь вядомымі палітыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі ці музыкамі, як, да прыкладу, Вінцуком Вячоркам, Пятром Садоўскім, Ігарам Кузьняцовым ці Лявонам Вольскім, не маглі быць незаўважанымі і з боку ўладаў«.

​​Белавус адзначае: «Але апошняй кропляй, відаць, стала правядзеньне сустрэчы з нагоды 10-гадовага юбілею „Бібліятэкі Свабоды“ — кніжнай сэрыі Радыё Свабода. Арандадаўцы заяўляюць нам, што мы ня маем права праводзіць сустрэчы і розныя іншыя імпрэзы. Але менавіта пра гэта і гаворыцца ў дамове арэнды, бо мэтай адкрыцьця нашай „Арт Сядзібы“ і была рэалізацыя самых розных творчых моладзевых ініцыятываў. Думаю, што насамрэч гэтае рашэньне было прынятае кімсьці і дзесьці звонку».

Кіраўніцтва «Арт Сядзібы» мае намер зьвярнуцца да сваіх наведнікаў і прыхільнікаў праз сацыяльныя сеткі з прапановай дасылаць кіраўніцтву «Гарызонту» просьбы адмяніць сваё рашэньне пра скасаваньне арэнднай дамовы. Кожнаму з заяўнікаў прапануецца самастойна абгрунтаваць сваю просьбу пра захаваньне моладзевай пляцоўкі ў займаных памяшканьнях. Акрамя таго, арганізатары «Арт Сядзібы» будуць шукаць новае памяшканьне.

Нагадаем, што ў «Арт Сядзібе» неаднаразова праходзілі лекцыі з цыклу Urbi et Orbi, якія займалі прыкметнае месца ў інтэлектуальным і культурным жыццi Мінска.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео