BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Калегія адвакатаў не збіраецца аспрэчваць забарону выезда з краіны Марыне Кавалеўскай

26.06.2012
Калегія адвакатаў не збіраецца аспрэчваць забарону выезда з краіны Марыне Кавалеўскай
Марына Кавалеўская, адвакат экс-кандыдаты ў прэзідэнты і былога палітвязня Андрэя Саннікава, 7 чэрвеня звярнулася ў Мінскую гарадскую і...

Марына Кавалеўская, адвакат экс-кандыдаты ў прэзідэнты і былога палітвязня Андрэя Саннікава, 7 чэрвеня звярнулася ў Мінскую гарадскую і Рэспубліканскую калегіі адвакатаў, да якіх належыць, з патрабаваннем афіцыйна адрэагаваць на ўключэнне яе ў спіс невыязных з Беларусі.

“Да службовай запіскі я далучыла дакументы з АГІМ МУС і РВК. Акрамя таго, я паведаміла кіраўніцтву калегій аб накіраванні скаргаў у сувязі з гэтай сітуацыяй у МУС, Генеральную пракуратуру і суд Цэнтральнага раёна”, - пыводзіць словы Марыны Кавалеўскай “Хартыя 97”.

Факт адмовы ў выездзе за межы юрыст разглядае як спробу ціску на адваката, што забаронена законам, і як парушэнне яе канстытуцыйнага права на свабоду руху. Аднак праз 12 дзён старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў прадставіў наступны адказ:

“...Вам было адмоўлена ў перасячэнні мяжы падчас Вашага знаходжання ў адпачынку, а не падчас выканання прафесійных абавязкаў. У сувязі з гэтым Вам неабходна скарыстацца прадстаўленым правам у сувязі з адмовай у перасячэнні дзяржаўнай мяжы”.

Рэспубліканская калегія адвакатаў не збіраецца аспрэчваць забарону выезда з краіны Марыне Кавалеўскай

“Такая пазіцыя кіраўніцтва Рэспубліканскай калегіі адвакатаў выклікае выключна шкадаванне. Падобным адказам кіраўніцтва калегіі адвакатаў адхіляецца ад выканання непасрэднай першаснай функцыі - абароны правоў адвакатаў, замацаваных у статуце калегіі і гарантаваных законам”, - лічыць Марына Кавалеўская.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 6 чэрвеня адваката развярнулі на мяжы. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Марыне Кавалеўскай заявілі: падставай для адмовы стала ўключэнне яе Міністэрствам абароны ў так званы банк дадзеных невыязных за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу. У райваенкамаце гэтую інфармацыю абверглі, пацвердзіўшы, што Кавалеўская не з'яўляецца ваеннаабавязанай i на воiнскiм улiку не стаіць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео