BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Генадзь Сагановiч: Беларусы заўсёды выжывалі нават у самых жорсткіх умовах вайны і акупацыі

25.06.2012 Глеб Мартынаў, ЕўраБеларусь
Генадзь Сагановiч: Беларусы заўсёды выжывалі нават у самых жорсткіх умовах вайны і акупацыі
Личности
«Нам усім трэба зразумець усё аб зямлі, на якой нам даводзіцца сёння жыць». Такімі словамі вядомага беларускага гісторыка адкрылася...

“Нам усім трэба зразумець усё аб зямлі, на якой нам даводзіцца сёння жыць”. Такімі словамі вядомага беларускага гісторыка адкрылася апошняя ў сезоне 2011-2012 года публічная лекцыя з цыкла “Urbi et Orbi”, якія ладзіць Лятучы універсітэт.

Прамова Генадзя Сагановіча, з якой ён звярнуўся да «Горада і Свету», выклікала ў аўдыторыі нямала гарачых эмоцый і самых розных меркаванняў у зале.

Яно і нядзіўна. Сама назва лекцыі выклікала ў шматлікай публікі нямала досыць супярэчлівых чаканняў: “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі”.

Лектар Генадзь Сагановіч найбольш вядомы як даследчык “Невядомай вайны”, вайны Рэчы Паспалітай і Масковіі 1654-1677 гадоў. За савецкім часам яе называлі “Расійска-Польскай”, хоць “Расіяй” гэтая краіна стала толькі ў 1721 годзе дзякуючы Пятру І. Ды і “польская” – азначэнне да вайны некарэктнае, бо там былі і беларусы, і ўкраінцы.

Спадар Сагановіч называе гэтую вайну самай трагічнай у гісторыі Беларусі – нашая краіна (у сённяшніх сваіх межах) страціла больш за палову насельніцтва. Да вайны было 2,9 мільёна чалавек, пасля вайны – 1,4 мільёна.

Але падчас лекцыі Генадзь Сагановіч казаў не столькі пра саму вайну, колькі пра сітуацыю, у якой апынулася грамадства. Кожная вайна нясе разбурэнні, знішчэнні і смерць. Аднак апрача дэмаграфічных і матэрыяльных страт, якія звычайна падлічваюцца, ад вайны заўжды моцна цярпела само грамадства акупаванай зямлі, яго інстытуты і нормы.

Як выжывалі жыхары даўняй Беларусі, апынуўшыся пад панаваннем чужой улады? Як простае імкненне выжыць мяняла паводзіны індывідаў? Што лічылася “здрадай” і як да яе ставіліся? Чаму войска рабавала і забівала сваіх жа мірных грамадзян? Якім чынам працяглае жыццё ва ўмовах вайны дэфармавала грамадства?

“Тэма складаная, але вельмі важная для грамадскай рэфлексіі”, адзначыў падчас свайго выступу гісторык.

Відэазапіс лекцыі Генадзя Сагановіча

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео