BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску пройдзе Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці

25.06.2012 "ЕўраБеларусь"
У Мінску пройдзе Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці
Пытанні інстытуцыяналізацыі і стратэгічнага развіцця стануць асноўнымі тэмамі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форуму...

Пытанні інстытуцыяналізацыі і стратэгічнага развіцця стануць асноўнымі тэмамі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства (ФГС УП), якая пройдзе ў Мінску 29-30 чэрвеня.

Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы, звязаныя з вызначэннем прынцыпаў, мэтаў і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фарміравання сталага кіравальнага камітэта і іншых органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

У сувязі з гэтым удзельнікамі Канферэнцыі 29-30 чэрвеня будзе прынята канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы ФГС УП, абмеркаваны і зацверджаны спіс арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якіх платформа рэкамендуе да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў лістападзе 2012 г. ў Стакгольме.

Асобнай увагі заслугоўвае пытанне пашырэння “парадку дня” Нацыянальнай платформы з улікам пасіўнага ўдзелу беларускай дзяржавы ва Усходнім партнэрстве і нядаўна заснаванага Еўрапейскага дыялогу по мадэрнізацыі Беларусі. Таксама падчас Канферэнцыі будуць абмеркаваны і іншыя актуальныя пытанні, якія стаяць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця. На канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года удзельнікамі работы Нацыянальнай платформы быў прыняты Мемарандум аб узаемаразуменні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум адкрыты для падпісання усімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус пастаянных удзельнікаў Нацыянальнай платформы, якія маюць права голасу пры вырашэнні пытанняў яе далейшага развіцця. Арганізацыі, якія не падпісалі Мемарандум, такога права мець не будуць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео